Альберт Вагаршакавіч Азаран
Альберт Азаран | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Альберт Вагаршакавіч Азаран |
Грамадзянства | СССР → Арменія |
Клуб | Спартак (Ерэван) |
Дата нараджэння | 11 лютага 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 2023[4] (94 гады) |
Месца смерці | |
Ліцэнзія FIG | [1] |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
А́льберт Вагарша́кавіч Азаран (арм.: Ալբերտ Ազարյան; нар. 11 лютага 1929, Каракліс, Армянская ССР) — савецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Еўропы, адзінаццаціразовы чэмпіён СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1954). Заслужаны трэнер Армянскай ССР (1966). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Армянскай ССР (1967). Суддзя міжнароднай катэгорыі (1970). Выступаў за «Спартак» (Ерэван).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альберту Азарану было 14 гадоў, калі памёр яго бацька, і яму давялося дапамагаць маці. Ён стаў працаваць у кузні. Толькі ва ўзросце сямнаццаці гадоў ён пачаў займацца гімнастыкай.
Азаран быў наймацнейшым гімнастам свайго часу ў практыкаваннях на кольцах. З сярэдзіны пяцідзясятых гадоў «крыж», які выконваў Азаран, завецца «Крыж Азарана».
З 1952 па 1962 гады Азаран адзінаццаць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР, у тым ліку восем разоў у практыкаванні на кольцах. У 1954 і 1958 гадах Азаран быў чэмпіёнам свету ў практыкаваннях на кольцах, а ў 1956 і 1960 гадах — чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў.
Пасля сканчэння спартыўнай кар'еры Азаран кіраваў школай гімнастыкі ў Ерэване, а таксама займаўся судзействам міжнародных спаборніцтваў. Сын Альберта Азарана, Эдуард Азаран у складзе зборнай СССР быў чэмпіёнам маскоўскай Алімпіяды ў камандных спаборніцтвах.
У 2000 годзе спартыўнымі журналістамі Арменіі Альберт Азаран быў прызнаны лепшым армянскім спартсменам XX стагоддзя. У 2004 і 2008 гадах яму быў давераны права несці сцяг Арменіі на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Афінах і Пекіне. У наш час Альберт Азаран узначальвае Федэрацыю гімнастыкі Арменіі.
Альберт Азаран узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам «Знак Пашаны».
Зноскі
- ↑ Albert Asarjan // filmportal.de — 2005.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
- ↑ Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ SportTopOlympic Champion Albert Azaryan dies aged 94
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Альберт Азарян на sportinfo.am Архівавана 8 лістапада 2010.
- Альберт Азарян Архівавана 15 ліпеня 2011.
- Видео: Альберт Азарян на кольцах на YouTube
- Альберт Азарян — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Ванадзоры
- Памерлі 5 верасня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Ерэване
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі перад Бацькаўшчынай» (Арменія)
- Узнагароджаныя медалём Маўсеса Харэнацы
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Заслужаныя трэнеры Армянскай ССР
- Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры і спорту Армянскай ССР
- Асобы
- Гімнасты СССР
- Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
- Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
- Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года
- Ганаровыя грамадзяне Ерэвана