Альберт Віюк-Каяловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альберт Віюк-Каяловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1609[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 кастрычніка 1677(1677-10-06)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, гісторык, багаслоў
Тытульны аркуш «Historiae Lithuanae pars prior, de rebus Lithuanorum ante susceptam Christianam religionem conjunctionemque… cum regno Poloniae» (Данцыг, 1650)

Альберт (Войцех) Каяловіч (Віюк-Каяловіч) (1609, Ковенскі павет — 6 кастрычніка 1677) — вялікалітоўскі пісьменнік, палеміст, гісторык. Доктар тэалогіі (1645).

У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 16281632 вучыўся ў Віленскім і Нясвіжскім калегіумах, а ў 16341638 — на тэалагічным факультэце ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1645 атрымаў ступень доктара тэалогіі і да 1658 выкладаў тут схаластычную тэалогію. У 16541655 рэктар акадэміі, у 16621666 прэпазыт (настаяцель) дома манахаў у Вільні.

Палемічныя творы А. Каяловіча накіраваныя супраць кальвіністаў. Ён аўтар багаслоўскіх трактатаў, біяграфіяў езуітаў, твораў па гісторыі Літвы (Беларусі). Галоўныя з іх: «Гісторыя Літвы», першая частка якой выдадзена ў Гданьску ў 1650, другая — у Антверпене ў 1669 на лацінскай мове; «Летапіс Радзівілаў», выйшаў у Вільні ў 1653 на лацінскай мове. У працах А. Каяловіча шмат звестак пра Мінск.

Зноскі

  1. Swartz A. Albertas Vijūkas-Kojelavičius — 2005.
  2. Albertas Vijūkas-Kojelavičius // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wojciech Kojałowicz // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.