Альбін Курці
Альбін Курці | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
алб.: Albin Kurti | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рамуш Харадзінай[d] | ||||||
Пераемнік | Авдула Хоці[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Авдула Хоці[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 сакавіка 1975[1] (48 гадоў) |
||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, удзельнік міжнароднага форуму | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Альбін Курці (алб.: Albin Kurti; 24 сакавіка 1975, Прышціна, СФРЮ) — косаўскі палітык. Лідар партыі «Самавызначэнне». Дзеючы прэм’ер-міністр Косава з 22 сакавіка 2021 года[2]. У мінулым — выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра (2020), раней — прэм’ер-міністр Косава з 3 лютага па 25 сакавіка 2020 года. Да і падчас Косаўскай вайны ў 1999 годзе — студэнцкі лідар і палітычны зняволены.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ва ўніверсітэце Прышціны, быў кіраўніком Незалежнага саюза студэнтаў універсітэта Прышціны і адным з арганізатараў хваляванняў албанскіх студэнтаў, якія выступалі за падзел Югаславіі. У 1997 годзе ён далучыўся да байцоў Арміі вызвалення Косава. З 1997 па 1999 год Курці арганізоўваў пратэсты студэнтаў у Прышціне і іншых буйных гарадах Косава. У 1999 годзе быў прысуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення; ў 2001 годзе пасля падзення Мілошавіча быў вызвалены новым югаслаўскім урадам.
За гэты час ён атрымаў статус аднаго з самых вядомых лідараў косаўскага руху за незалежнасць. Курці набыў шырокі палітычны вопыт і падтрымку за мяжой у Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Бруселі, Капенгагене і ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу. Ён таксама сустракаўся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Заходняй Еўропы і ЗША.
3 лютага 2020 года парламент Косава зацвердзіў урад Курці. 25 сакавіка парламент выказаў вотум недаверу першаму кабінету Курці за адмову ўвесці надзвычайнае становішча ў сувязі з пандэміяй COVID-19[3][4].
Партыя Курці перамагла на парламенцкіх выбарах 2021 года і 22 сакавіка 2021 года парламент Косава зацвердзіў другі кабінет Курці[2].
Зноскі
- ↑ Albin Kurti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Парламент непризнанного Косова поддержал новое правительство во главе с Альбином Курти . ТАСС (22 сакавіка 2021).
- ↑ Парламент непризнанного Косова вынес вотум недоверия правительству Албина Курти . ТАСС (26 сакавіка 2020). Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ https://polskieradio24.pl/396/7818/Artykul/2480982,%D0%A3%D1%80%D0%B0%D0%B4-%D0%9A%D0%BE%D1%81%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D0%B0%D0%B4%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BB%D1%96-%D1%9E-%D0%B0%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D1%83