Альфонсас Беляўскас
Альфонсас Беляўскас | |
---|---|
літ.: Alfonsas Bieliauskas | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2018 (94 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік, публіцыст, літаратурны крытык |
Мова твораў | літоўская мова |
Узнагароды |
Альфонсас Беля́ўскас (літ.: Alfonsas Bieliauskas; 5 кастрычніка 1923, в. Нявяроніс, Каўнаскі раён, Літва) — літоўскі пісьменнік. Заслужаны дзеяч культуры Літвы (1965). Народны пісьменнік Літвы (1983). Скончыў у 1951 годзе Вільнюскі ўніверсітэт.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першы эпічны твор — аповесць «Рабочая вуліца» (1956; новы варыянт — раман «Яна любіла Паўліса», 1976). У раманах «Цвітуць пунсовыя ружы» (1959; Дзяржаўная прэмія Літвы 1959), «Мы яшчэ сустрэнемся, Вільма» (1962), «Каўнаскі раман» (1966), «Тады, у дождж» (1977) і інш. — сацыяльна-палітычныя супярэчнасці і духоўнае станаўленне чалавека; «Спакойныя часіны» (1981) — сямейныя калізіі сучасных інтэлігентаў. Аўтар дакументальнага рамана «Вільнюскія пагоркі» (1984) пра падзеі ў Літве 1940. У раманах Беляўскаса спалучаны псіхалагічны аналіз, лірычнасць і публіцыстычнасць.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бяляўскас Альфонсас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Каўнаскім раёне
- Памерлі 22 студзеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Нявяронісе
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР
- Народныя пісьменнікі Літоўскай ССР
- Пісьменнікі Літвы
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Літоўскамоўныя пісьменнікі