Антакальніскія могілкі
Антакальніскія могілкі, традыцыйная беларуская назва Анто́кальскія мо́гілкі (літ.: Antakalnio kapinės) — могілкі ў віленскім раёне Антакальніс (Антокаль). Уключаюць тры некропалі: рэшткі прыкасцёльнага цвінтара на тэрыторыі касцёла Св. Пятра і Паўла, могілкі парафіі пад такой самай назвай і былыя вайсковыя могілкі.
Прыкасцёльны цвінтар
[правіць | правіць зыходнік]Цвінтар пры касцёле Свв. Пятра і Паўла на Антокалі з’яўляецца набольшым па захаванасці сярод прыкасцёльных некропаляў. На мурах касцёла, адной з капліц і агароджы знаходзяцца 14 эпітафій з мармуру і чыгуну. Ля ўваходу ў касцёл размешчаная таблічка ў памяць пра фундатара святыні, гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Паца.
Сярод знакамітых асоб, пахаваных тут, прадстаўнікі роду Агінскіх і Завішаў.
Парафіяльныя могілкі
[правіць | правіць зыходнік]
Могілкі парафіі касцёла Свв. Пятра і Паўла, заснаваныя ў 1830 годзе, з’яўляюцца адным з трох каталіцкіх некропаляў у Вільні, якія захаваліся да нашага часу, такім чынам таксама займаючы месца сярод помнікаў нацыянальнай культуры. На ім знаходзяцца старажытныя пахавальныя капліцы Завішаў, Агінскіх, Сідаровічаў і Мяйштовічаў. Гэтыя могілкі не з’яўляюцца ахоўнай тэрыторыяй і надалей актыўна выкарыстоўваюцца са шкодай для старажытных помнікаў. Ахове падлягаюць толькі некалькі магіл, сярод якіх і грабніца Юзафа Завадскага, заснавальніка віленскай дынастыі выдаўцоў.
Вайсковыя могілкі
[правіць | правіць зыходнік]Антокальскія вайсковыя могілкі займаюць плошчу больш за 15 гектараў на жывапісных Сапегаўскіх ровах. Яны былі заснаваны ў 1809 годзе як шпітальныя могілкі на плошчы 3,94 га, у 1844 годзе пашыраны на 2,18 га.
Па прапанове віленскага біскупа ў 1850 годзе тэрыторыя павялічана яшчэ на 2,42 га для каталіцкіх пахаванняў. У 1905 годзе пабудаваная першая невялікая праваслаўная царква па праекце архітэктара Уладзіміра Быкоўскага.
У 1918 годзе X нямецкая армія заклала ў паўночнай частцы вайсковыя нямецкія і рускія могілкі. У 1919—1921 гадах узніклі польскія вайсковыя могілкі для салдат, якія загінулі ў польска-бальшавіцкай вайне. У 1939 годзе тут хавалі польскіх салдат, якія загінулі ў баях з немцамі. Пасля Другой сусветнай вайны ўзведзены маўзалей савецкім салдатам і збудаваная ганаровая алея. У 1991 годзе тут былі пахаваны літоўцы, забітыя ў сутычках з расійскімі ваеннымі пры абароне тэлевізійнай вежы і на мытным пераходзе ў Медніках. У 2003 годзе тут былі перазахаваны знойдзеныя рэшткі больш як 3000 салдат напалеонаўскага войска.
Асобы, пахаваныя на могілках
[правіць | правіць зыходнік]
- Ёнас Авіжус (1922—1999) — літоўскі пісьменнік. Народны пісьменнік Літвы.
- Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі (1919—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.
- Ніёле Амбразайціце (1939—2016) — савецкая літоўская оперная і камерная спявачка. Народная артыстка СССР.
- Юозас Балтушыс (1909—1991) — літоўскі савецкі пісьменнік і сцэнарыст, публіцыст, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
- Эдуардас Коста Бальсіс (1919—1984) — савецкі літоўскі кампазітар, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР.
- Данатас Банёніс (1924—2014) — літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр; Народны артыст Літвы, Народны артыст СССР.
- Альгірдас Бразаўскас (1932—2010) — першы прэзідэнт Літвы.
- Тэадор Буйніцкі (1907—1944) — польскі паэт.
- Хянрыкас Ванцавічус (1924—2014) — савецкі літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР.
- Антанас Венцлава (1906—1979) — літоўскі савецкі палітык.
- Рычардас Гавяліс (1950—2002) — літоўскі пісьменнік.
- Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (1905—1961) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург.
- Канстанцін Галкоўскі (1875—1963) — беларускі дырыжор, кампазітар.
- Аляксандрас Гудайціс-Гузявічус (1908—1969) — літоўскі пісьменнік. Народны пісьменнік Літвы.
- Мячысловас Гядвілас (1901—1981) — літоўскі і савецкі палітык і дзяржаўны дзеяч.
- Вацлавас Даўнарас (1937—2020) — літоўскі оперны спявак, педагог. Народны артыст СССР.
- Уладас Дрэма (1910—1995) — літоўскі мастак і музейны супрацоўнік, мастацтвазнаўца, гісторык культуры, педагог.
- Вінцэнціна Завадская з Жалтоўскіх (1824—1894) — аўтар папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская кухарка».
- Юзаф Завадскі (1781—1838) — віленскі друкар і выдавец.
- Мар’ян Здзяхоўскі (1861—1938) — польскі гісторык і філосаф.
- Костас Корсакас (1909—1986) — літоўскі савецкі паэт, крытык, літаратуразнавец і грамадскі дзеяч.
- Вітаўтас Кярнагіс (1951—2008) — спявак, складальнік песень.
- Юстынас Марцінкявічус (1930—2011) — літоўскі паэт, драматург.
- Вітаўтас Мацкявічус (1911—1991) — літоўскі жывапісец. Народны мастак Літвы.
- Віргіліюс Нарэйка (1935—2018) — літоўскі оперны спявак, педагог.
- Рамуальдас Озалас (1939—2015) — літоўскі палітык і публіцыст.
- Вітаўтас Пяткявічус (1930—2008) — літоўскі пісьменнік, палітычны і грамадскі дзеяч.
- Юстас Паляцкіс (1899—1980) — літоўскі журналіст, савецкі палітычны дзеяч.
- Саўлюс Сандзяцкіс (1928—2016) — літоўскі скрыпач, дырыжор, педагог. Народны артыст СССР.
- Пётр Сергіевіч (1900—1984) — беларускі мастак.
- Ева Сіманайціце (1897—1978) — літоўская пісьменніца.
- Аляксандр Штурман (1869—1944) — польскі мастак.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Małachowicz, Edmund. Wilno: dzieje, architektura, cmentarze. — Wrocław: Oficyna Wydawnicza Politechniki Wrocławskiej, 1996. — ISBN 83-7085-182-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антакальніскія могілкі
- Галерэя фотаздымкаў на «Радзіме майго духу»
- Галерэя фотаздымкаў