Аляксандраўск (Пермскі край)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аляксандраўск, Пермскі край)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Аляксандраўск (руск.: Александровск) — горад (з 1951 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аляксандраўскага раёна Пермскага краю. Насельніцтва 15,3 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1783 годзе.
Горад размешчаны на заходнім схіле Сярэдняга Урала, на рацэ Лытва (басейн Камы), за 185 км на паўночны ўсход ад Пермі.
ААТ «Аляксандраўскі машынабудаўнічы завод», які вырабляе шахтныя і стужкавыя канвееры, руднічныя электравозы, рэйкавыя пагрузныя машыны, шахтныя прэсы-вулканізатары, помпы цэнтрабежныя секцыйныя, абагачальнае абсталяванне. ААТ «Алекстром» (завод сценавых матэрыялаў) вырабляе цэглу.