Сараны
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Сараны
| ||||||||||||||||||
Сараны (руск.: Сараны) — пасёлак гарадскога тыпу ў Горназаводскім раёне Пермскага краю Расіі. Насельніцтва — 868 чал. (2023). Размешчаны ў цяжкадаступнай горнай, тайговай мясцовасці Сярэдняга Урала на ўсходзе Пермскага краю. У межах пасёлка знаходзіцца скалістая гара Сараноўская, з трох бакоў акружаная жылым масівам; на паўночным захадзе паселішчы ёсць некалькі затопленых вадой кар’ераў, на поўнач ад пасёлка цячэ рака Віжай, на поўдні, па дарозе да чыгуначнай станцыі, знаходзяцца шахты. У раёне пасёлка Сараны пачынаецца адзін з турыстычных маршрутаў сплава. Бліжэйшы населены пункт — пасёлак Лакі пры аднайменнай чыгуначнай станцыі, адлегласць да якой 4 км. Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра горада Горназаводска 42 км.