Аляксандра Іванаўна Федасюк
Аляксандра Іванаўна Федасюк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 (30) жніўня 1904 |
||||||
Смерць | 29 мая 1995 (90 гадоў) | ||||||
Партыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Аляксандра Іванаўна Федасюк (17 жніўня 1904, в. Андронава, Кобрынскі павет — 29 мая 1995) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў беднай сялянскай сям’і.
У 1925 годзе ўступіла ў КПЗБ, у хуткім часе стала прафесійнай рэвалюцыянеркай, падпольшчыцай, выконвала адказныя партыйныя даручэнні. Агенты польскай дэфензівы праследавалі актыўнага работніка, тройчы арыштоўвалі і заключалі ў турму (1927, 1930—1931, 1937—1939), разлучалі з маленькай дачкой. З вялікай цяжкасцю таварышам па барацьбе ўдалося пераправіць дзяўчынку праз мяжу, у Мінск, да бацькі Мікалая Маслоўскага, віднага камсамольскага работніка, які таксама працаваў у Заходняй Беларусі.
З 1926 года — член Кобрынскага падпольнага райкама, з 1928 года — член Брэсцкага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ. Закончыла школу партыйных кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1934).
Займала розныя партыйныя і дзяржаўныя пасады: сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ (1931—1932), сакратар ЦК КСМЗБ (1929—1930, 1932, 1935—1937), навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б (1934).
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года — дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку, член яго паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Актыўна ўдзельнічала ў падзеле панскай зямлі, арганізоўвала палітычную і культурную работу ў вёсках. Працавала старшынёй Кобрынскага гарвыканкама, была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1941 годзе яе зацвердзілі намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны выехала з Брэста на ўсход, дабралася да Масквы, затым ў Пензу, а стуль яе адазвалі ў распараджэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху. У хуткім часе яна была ў Беларусі у партызанах. З’яўлялася членам бюро Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. 23 лістапада 1943 года стала сакратарам Кобрынскага райкама, які толькі што быў створаны нанова. Райкам базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя В. І. Чапаева. А 4 снежня 1943 года была назначана сакратаром Дзівінскага падпольнага райкама, які базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М. А. Шчорса.
Пасля вызвалення Беларусі працавала ў 1944—1957 гадах сакратаром Брэсцкага, Маладзечанскага гаркамаў КПБ, загадчыкам аддзела ЦК КПБ.
Была дэлегат I (1928), II (1935) з’ездаў КПЗБ, кангрэса КІМа (1933); член ЦК КП(б)Б у 1949—1952 гадах; дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1954 гадах; дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1947 гадах.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Федосюк Александра Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 2. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 433.
- Федасюк Аляксандра Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 344.
- Федасюк Аляксандра Іванаўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 443—444.
- Федасюк Аляксандра Іванаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 553—554.
- Яковенко, В. К. Партизанки / В. К. Яковенко. Москва : Воениздат, 1980. 304 с., 6 л. ил. (Военные мемуары).
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 1995 годзе
- Члены КПСС
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі
- Старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Першыя сакратары Маладзечанскага гаркама КПБ