Аляксандр Іванавіч Дудзяк
Аляксандр Іванавіч Дудзяк | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 верасня 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Іванавіч Дудзяк (нар. 23 верасня 1949, Канатоп, Сумская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, фізікі і тэхнікі высокіх ціскаў. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металазнаўства і тэрмічная апрацоўка металаў», кваліфікацыя «Інжынер-металург», 1973), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1983).
Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (1975—1978, лабараторыя высокіх ціскаў, інжынер), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Супраціўленне матэрыялаў машынабудаўнічага профілю», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: фізіка і тэхніка высокіх ціскаў; кампазіцыйныя матэрыялы; тэорыя і тэхналогія атрымання сінтэтычных алмазаў і звышцвёрдых інструментальных матэрыялаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Знак «Изобретатель СССР» (1982).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Теоретические основы конструирования пресс-форм высокого давления и технология получения порошков кубического нитрида бора : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.06 / Дудяк Александр Иванович. — Минск, 1992.
- Совершенствование технологии получения порошков сверхтвердых материалов : диссертация … кандидата технических наук : 05.16.06 : защищена 24.05.1985 : утверждена 00.00.0000 / Дудяк Александр Иванович. — Минск, 1985.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дудзяк Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дудяк Александр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 467.
- Дудяк Александр Иванович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели наук и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 62—63.