Аляксандр Іванавіч Саракач
Аляксандр Іванавіч Саракач | |
---|---|
Нараджэнне |
11 снежня 1963 (59 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы |
Аляксандр Іванавіч Саракач (нар. 11 жніўня 1963, в. Леднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». Служыў у радах Савецкай Арміі. З 1987 года працаваў на Мінскай нафтабазе ў г. Фаніпалі Дзяржынскага раёна. Прайшоў працоўны шлях ад слесара кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі 3-га разраду Мінскай нафтабазы да галоўнага інжынера рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта—Мінскаблнафтапрадукт» г. Фаніпаля Дзяржынскага раёна. Працаваў старшынёй Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З’яўляўся дэпутатам Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, старшынёй Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Нарадзіліся 11 жніўня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Старшыні Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі