Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Чадовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Чадовіч
Дата нараджэння 19 студзеня 1952(1952-01-19) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прэміі

Аляксандр Іванавіч Чадовіч (нар. 19 студзеня 1952(1952-01-19), Прасвет[d], Курганская вобласць) — беларускі архітэктар.

Нарадзіўся 19 студзеня 1952 года.

Скончыў у 1981 годзе БПІ, у 1983 годзе — Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1973 года — у інстытуце «Мінскпраект» (з 1980 года — галоўны архітэктар праектаў), з 1990 года — адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі.

У 1996—2003 гадах — галоўны архітэктар Мінска. Пасля стаў віцэ-прэзідэнтам маскоўскага ААТ «МТЗ „Рубін“» па архітэктуры[1].

Асноўныя работы: будынак бібліятэкі № 11 у Мінску (1980; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982), грамадска-культурны цэнтр на XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве (1985), Дом палітычнай асветы (1988), будынак выканкама Савета народных дэпутатаў Цэнтральнага раёна (1990; усе ў сааўтарстве), мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе (1999, у сааўтарстве з архітэктарамі Святланай Барысовіч, Людмілай Жлоба і скульптарам Генадзем Буралкіным)[2][3] у Мінску.