Аляксандр Ігаравіч Дзямешка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Аляксандр Дзямешка
Поўнае імя Аляксандр Ігаравіч Дзямешка
Нарадзіўся 7 лістапада 1986(1986-11-07)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2010 Беларусь Дынама (Брэст) 30 (1)
2010—2011 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 57 (7)
2012—2014 Беларусь Гарадзея 68 (8)
2015—2017 Беларусь Дынама (Брэст) 49 (6)
2018 Беларусь Рух (Брэст) 22 (3)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 10 (9)
Трэнерская кар’ера
2018—2021 Беларусь Рух (Брэст) трэнер
2022 Беларусь Рух (Брэст) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.

Аляксандр Дзямешка (нар. 7 лістапада 1986, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2003 года стаў праходзіць у дубль мясцовага «Дынама», а ўжо ў 2005 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе. Найбольш паспяховым сезонам у «Дынама» стаў 2007, калі Дзямешка 17 раз з’явіўся на полі ў чэмпіянаце і вызначыўся голам, а таксама разам з камандай выйграў Кубак Беларусі. Пазней выступаў пераважна толькі за дубль, так і не здолеўшы замацавацца ў аснове дынамаўцаў.

«Граніт» і «Гарадзея»[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2010 распачаў у складзе «Граніта», які па выніках чэмпіянату 2009 страціў месца ў Вышэйшай лізе. Абараняў колеры мікашэвіцкага клуба на працягу двух сезонаў, здолеў трывала замацавацца ў аснове «Граніта».

У лютым 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[2]. Двойчы разам з «цукровымі» займаў другое месца ў Першай лізе, аднак клуб так і не здолеў выйсці ў элітны дывізіён, саступаючы ў стыкавых матчах. У сезоне 2014 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, але клуб заняў толькі 6-е месца ў Першай лізе.

Вяртанне ў «Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[3]. У выніку распачаў сезон 2015 у складзе роднага клуба. У «Дынама» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у польскі клуб «Погань» з Седльцаў, але не падышоў[4]. У выніку вярнуўся ў «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў новы кантракт[5]. Стаў капітанам каманды, у першай палове сезона 2016 быў асноўным нападнікам і забіў 6 галоў у чэмпіянаце, але ўлетку страціў месца ў стартавым складзе і стаў пераважна выхадзіць на замену.

У першай палове 2017 года заставаўся іграком «Дынама», аднак нават у заяўку на матчы трапляў зрэдку, згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2017 года завяршыў гульнявую кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў моладзевай акадэміі «Дынама»[6].

«Рух»[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2018 года далучыўся да фарм-клуба дынамаўцаў — брэсцкага «Руха» — у склад якога быў заяўлены на сезон 2018 у якасці іграка. Дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Другой лізе. Адначасова быў старшым трэнерам каманды, і пасля сезона 2018 сканцэнтраваўся на трэнерскай дзейнасці.

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2018—2021 гадах быў старшым трэнерам «Руха», разам з камандай прайшоў шлях да Вышэйшай лігі. У студзені 2022 года ўзначаліў дубль «Руха»[7], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 дубль Дынама Беларусь 17 3
2004 дубль Дынама Беларусь 25 0
2005 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2006 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2007 Д1 Дынама Беларусь 17 1
2008 Д1 Дынама Беларусь 8 0
2009 Д1 Дынама Беларусь 3 0
2010 (пач.) дубль Дынама Беларусь 1 0
2010 Д2 Граніт Беларусь 29 5
2011 Д2 Граніт Беларусь 28 2
2012 Д2 Гарадзея Беларусь 23 4
2013 Д2 Гарадзея Беларусь 20 3
2014 Д2 Гарадзея Беларусь 25 1
2015 Д1 Дынама Беларусь 25 0
2016 Д1 Дынама Беларусь 23 6
2017 (1) Д1 Дынама Беларусь 1 0
2018 Д3 Рух Беларусь 22 3
2021 Д3 Брэстжылбуд Беларусь 10 9

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]