Перайсці да зместу

Аляксандр Алендскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Алендскі
Род Алендскія
Бацька Януш Алендскі
Маці Канстанцыя з Чаховічаў[d]
Жонка Уршуля з Дзяконскіх[d] і Францішка з Букатых[d]

Аляксандр Алендскі (? — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Януша і Канстанцыі з Чаховічаў.

Суддзя земскі, а потым падкаморы ваўкавыскі. Спадчыннік пасля бацькі і брата Станіслава ў 1799 годзе маёнтка Мачульна з фальваркам Канстанцінаў і пляцаў у Ваўкавыску, Вільні і Зэльве.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Першая жонка Уршуля з Дзяконскіх, дачка скарбніка ваўкавыскага. З ёй дзеці:

  • Аляксандр Юзаф (нар. 1808).
  • Генрых Эдвард (нар. 1809), займаўся арандатарствам і пражываў у розных фальварках на тэрыторыі сучаснай Польшчы. Ад першай жонкі, Юстыны, народжанай Пшэўлоцкай, у 1823 пакінуў сына Уладзіслава Андрэя Францішка, ад другой — графіні Людвікі народжанай Астрарог у 1824 годзе — сына Яна і дачку Кацярыну Марыю.
  • Ксаверый Вінцэнт (нар. 1811).
  • Марыяна.
  • Канстанцыя.
  • Юзэфа.

Другая жонка Францішка, дачка Алаізія Букатага і Тэафілі Багумілы з Глінскіх[1]. З ёй дзеці:

  • Станіслаў Вільгельм
  • Пшамыслаў Францішак (нар. 1831).

Зноскі

  1. Tadeusz Mikulski. Teofila Glińska. Pamiętnik Literacki : czasopismo kwartalne poświęcone historii i krytyce literatury polskiej 41/3-4, 1011-1044 (польск.) (17 чэрвеня 1950). Праверана 26 красавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]