Зэльва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Гарадскі пасёлак
Зэльва
Зэльва. Касцёл Святой Тройцы (01).jpg
Троіцкі касцёл
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Вялікая Зэльва
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1564
Паштовы індэкс
231940
Аўтамабільны код
4
СААТА
4226551000
Зэльва на карце Беларусі ±
Зэльва (Беларусь)
Зэльва
Зэльва (Гродзенская вобласць)
Зэльва

Зэ́льва[2] (афіц. транс.: Zeĺva) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Зэльвенскага раёна, на р. Зэльвянка. За 132 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі ВаўкавыскБаранавічы. Насельніцтва 6 795 чал. (2017)[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Зэльвы паходзіць ад назвы рэчкі Зэльвянка (у крыніцах 16 стагоддзя - Зельвея, Зельва), якая, у сваю чаргу, мае балцкае паходжанне і звязанае з літоўскім žalvas "зеленаваты"[4]. У Літве аналагі - гідронімы Zelva, Zelvė, Želva, Želvis, што маюць такое ж паходжанне[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з 1470 як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу. З 1477 вядомы суседні маёнтак Малая Зэльва. З 16 ст. Вялікая і Малая Зэльва знаходзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх, Ільінічаў, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Камароўскіх і інш. З 1-й пал. 17 ст. уладанне Сапегаў. З 1524 Вялікая Зэльва (з 16 ст. у крыніцах проста Зэльва) мястэчка Ваўкавыскага павета. У 1643 К. Сапега прымаў тут караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава Вазу. У 1721 г. каралём Аўгустам Моцным Зэльве дадзены прывілей на торг і кірмашы (гл. Ганненскі (Зэльвенскі) кірмаш). У 1739 у мястэчку заснаваная рэзідэнцыя ордэна піяраў. З 1795 у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета. У 1831 Зэльва за ўдзел Сапегаў у паўстанні (1830—1831) канфіскаваная. У 20 ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 — гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна. У 1962—1966 — у Ваўкавыскім раёне, з 1966 г. — цэнтр Зэльвенскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1829 — 1 103 чал. (хрысціян — 159 мужч., 117 жанч.; яўрэяў — 452 мужч., 375 жанч.), 161 двор (63 — хрысціянскіх, 98 — яўрэйскіх)[6]
  • 1832 — 175 двароў[6]
  • 1857 — 1 950 чал., 240 двароў[6]
  • 1897 — 2 852 чал. (1 404 мужч., 1 448 жанч., у т.л. сялян — 470 мужч., 421 жанч.; асоб несялянскіх саслоўяў — 842 мужч., 981 жанч.)[6]
  • 1971 — 4,3 тыс. чал.[7]
  • 2006 — 7,7 тыс. чал.
  • 2016 — 6 906 чал.[8]
  • 2017 — 6 795 чал.[3]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы» (за 5 км ад Зэльвы). Зэльвенская ГЭС.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Соркіна, І. Мястэчкі Зэльва…
  7. Беларуская энцыклапедыя…
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]