Тэафіля Багуміла з Глінскіх
| Тэафіля Багуміла з Глінскіх | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1762 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 кастрычніка 1799 |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Крыштаф Глінскі[d] |
| Муж | Алойзы Букаты[d] |
| Дзеці | Францішка з Букатых[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтка |
| Мова твораў | польская |
Тэафіля Багуміла з Глінскіх, у шлюбе Буката (польск.: Teofila Bogumiła Glińska; нар. 1762/1763, в. Косічы, цяпер Навагрудскі раён — 23 кастрычніка 1799) — беларуская польскамоўная паэтка эпохі Асветніцтва.[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька паэткі — палкоўнік войск Вялікага Княства Літоўскага Крыштаф Глінскі (пам. 22 мая 1807), маці — Тэафіля з Галухоўскіх (пам. 23 сакавіка 1785). Мела братоў Феліцыяна (нар. 1761), Людвіка (нар. 1764), Тэафіля Казіміра (нар. 1767) і сястру Дароту (нар. 1771)[2]. Кальвіністка[3]. Некаторы час жыла ў Шчорсах[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць і біяграфія Глінскай на сённяшні дзень найменш вывучана сярод іншых паэтак XVIII ст.[5]
Асаблівым у паэзіі Т. Глінскай з’яўляецца яе грамадска-патрыятычная скіраванасць. Напісаны з нагоды візіту караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў ваколіцы Косічаў у 1784 годзе верш «Szczorse»[6] апісвае вызваленне сялян ад прыгону ў маёнтку Шчорсы. У рукапісах Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве знойдзены верш «Na obraz J. O. Xiężney Massalskiej»[5]. Аўтар віншавальных вершаў, перакладаў. Працавала ў кірунку класіцыстычнай літаратуры[4] з беларускімі асаблівасцямі[7].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]29 верасня 1790 года выйшла замуж за Алаізія Букатага, сына Ігнацыя (ці Яна) і Асяндоўскай[8]. У шлюбе мела дзвюх дачок[3]:
- Крысціна Антаніна (нар. 1792);
- Францішка Яанна (нар. 1796), у шлюбе з Аляксандрам Алендскім.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Szczorse, powst. w sierpniu 1784, wyd. J. Chreptowicz, «Magazyn Warszawski» 1785, t. 1, cz. 1, s. 91-93; wyd. następne oprac. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956.
- Hymn Peruanów o śmierci. Z prozy Inkasów pana Marmontela wyjęty i na wiersz przełożony, wyd. J. Chreptowicz, «Magazyn Warszawski» 1785, t. 1, cz. 1, s. 99-103; wyd. następne oprac. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956.
- Bukiet od córki dla matki w dzień imienin tejże, powst. przed rokiem 1790, z rękopisu: Życie Ignacego Bykowskiego, porucznika wojsk rosyjskich, przez niego samego napisane w roku 1808, wyd. i przedr. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956.
- Od tejże, w wilią rocznicy ojca, powst. przed rokiem 1790, z rękopisu wyd. i przedr. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956.
- Wiersze imć panny Glińskiej na obraz j. o. księżny Massalskiej, hetmanowy W. Ks. Lit., przez imci p. Szmuglewicza malowany… w Wilnie. Myśli na ustroniu, odpisy rękopiśmienne z XVIII wieku w Bibliotece Jagiellońskiej, sygn. 6214/III.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Зміцер Юркевіч. З пакалення асвечаных (частка 2) . kultura-info.by. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2025. Праверана 13 лістапада 2024.
- ↑ Зміцер Юркевіч. З пакалення асвечаных (частка 1). kultura-info.by. Праверана 12 кастрычніка 2025.
- 1 2 Tadeusz Mikulski. Teofila Glińska. Pamiętnik Literacki : czasopismo kwartalne poświęcone historii i krytyce literatury polskiej 41/3-4, 1011-1044 (польск.) (13 чэрвеня 1950). Праверана 26 красавіка 2020.
- 1 2 Глінская (Букатова) Тэафіля Багуміла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз.
- 1 2 Русецкая Н. Сямейная муза: паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл / Наталля Русецкая. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 212 с. — ISBN 985-6730-55-4.
- ↑ Зміцер Юркевіч. З пакалення асвечаных (частка 3). kultura-info.by. Праверана 12 кастрычніка 2025.
- ↑ ГЛІНСКАЯ (Букатова) Тэафілія Багуміла
- ↑ Зміцер Юркевіч. З пакалення асвечаных (частка 4). kultura-info.by. Праверана 12 кастрычніка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- T. 4: Oświecenie. W: Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1966, s. 469—470.
- Русецкая Н. Сямейная муза: паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл / Наталля Русецкая. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 212 с. — ISBN 985-6730-55-4.
- Глінская (Букатова) Тэафіля Багуміла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз.