Аляксандр Аляксандравіч Максімаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Максімаў
Aleksandr Maksymov.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Максімаў
Нарадзіўся 13 лютага 1985(1985-02-13)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 185 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Джуніярс (Шпыцькы)
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 — 1999 Сцяг Украіны Металург-2 (Запарожжа)
1999 — 2000 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа)
2000 — 2001 Сцяг Украіны Обухаў
Клубная кар’ера*
2001 — 2002 Сцяг Украіны Барысфен-2 (Барыспаль) 23 (0)
2002 — 2003 Сцяг Украіны Дынама-3 (Кіеў) 23 (1)
2002 Сцяг Украіны Дынама-2 (Кіеў) 5 (1)
2004 — 2005 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 9 (0)
2004   Сцяг Украіны Металіст-2 (Харкаў) 9 (1)
2005 Сцяг Украіны Арсенал (Харкаў) 14 (1)
2005 — 2007 Сцяг Украіны Харкаў 39 (1)
2007 — 2012 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск) 3 (0)
2008 — 2011   Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 70 (5)
2011 — 2012   Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 18 (0)
2012 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 3 (0)
2013 Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2013 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа) 11 (0)
2014 Сцяг Украіны Севастопаль 9 (0)
2014 Сцяг Украіны Алімпік (Данецк) 0 (0)
2015 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 13 (2)
2016 — 2017 Сцяг Мальты Пемброўк Атлета 8 (0)
2018 Сцяг Украіны Музычы
2019 — Сцяг Украіны Джуніярс (Шпыцькы)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2002 Сцяг Украіны Украіна (да 17) 19 (4)
2003 — 2005 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 15 (1)
2005 Сцяг Украіны Украіна 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.

Аляксандр Максімаў (нар. 13 лютага 1985, Запарожжа) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Джуніярс» (Шпыцькы).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ клуба «Металург» з роднага Запарожжа. У 2002 годзе трапіў ў сістэму кіеўскага «Дынама», дзе ў асноўным выступаў за трэцюю каманду клуба.

Аляксандр Максімаў падчас выступу за «Крыўбас». 3 кастрычніка 2009 года

У 2004 пераехаў у Харкаў, дзе спачатку гуляў за «Металіст», у складзе якога 25 ліпеня 2004 года дэбютаваў у матчах Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны (гульня супраць палтаўскай «Ворсклы-Нафтагаз», перамога 1:0). З пачатку 2005 года выступаў у складзе першалігавага «Арсенала», разам з якім за паўгады вярнуўся ў «эліту» — па выніках сезону 2004/2005 «Арсенал» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе (у якой пачаў выступ пад назвай ФК «Харкаў»).

У пачатку сезону 2007/2008 перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», у складзе якога фактычна не атрымліваў шанцу праявіць сябе — на працягу ўсяго сезону гуляў у асноўным за дублюючы склад, за асноўную каманду праводзіў на полі ў сярэднім не больш за 10 хвілін (тройчы выйшаўшы на замену). З 2008 года выступаў на правах арэнды ў складзе крыварожскага «Крыўбаса», у якім адразу стаў іграком асноўнага складу, а неўзабаве і капітанам каманды.

Улетку 2011 года падпісаў кантракт з кіеўскім «Арсеналам»[2], але стабільнага месца ў асноўным складзе не меў, толькі перыядычна выходзячы на поле.

У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Аляксандра, які ў якасці вольнага агента, разам з партнёрамі па камандзе Яўгенам Баравіком і Андрэем Гітчанкам, падпісаў кантракт з «Крыўбасам»[3]. Аднак у камандзе да канца сезону так і не згуляў ніводнай гульні.

Улетку 2013 года «Крыўбас» быў зняты са спаборніцтваў і Максімаў на правах вольнага агента падпісаў аднагадовы кантракт з запарожскім «Металургам», выхаванцам якога Аляксандр і быў[4]. Да канца года адгуляў у дзевяці матчах чэмпіянату і двух кубкавых гульнях, пасля чаго ў студзені 2014 года кантракт быў скасаваны па пагадненні бакоў[5].

7 лютага на правах вольнага агента падпісаў кантракт з «Севастопалем»[6], дзе згуляў да канца сезону ў 6 матчах чэмпіянату, пасля чаго клуб быў расфарміраваны, а Максімаў стаў свабодным агентам.

У кастрычніку 2014 года на правах вольнага агента падпісаў кантракт з данецкім «Алімпікам»[7], аднак ужо ў снежні пакінуў яго, не згуляўшы ніводнага матча.

У лютым 2015 пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, аднак у ліпені атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезону 2015. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

У жніўні 2016 года перайшоў у мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета», які пакінуў у студзені 2017 года.

З 2018 года пачаў выступаць на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за клубы «Музычы» і «Джуніярс» (Шпыцькы).

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2000 года выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны розных узростаў, у складзе якіх правёў 19 гульняў і адзначыўся 4 забітымі галамі. На працягу 2003—2006 гадоў таксама правёў 15 гульняў за моладзевую зборную. Прымаў удзел у фінальнай частцы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2006, па выніках якой зборная Украіны заваявала срэбраныя ўзнагароды, згуляў у 4 з 5 матчаў ўкраінскай каманды на турніры.

Мае ў актыве адзін сыграны матч у складзе нацыянальнай зборнай Украіны — 12 кастрычніка 2005 выйшаў на замену ў таварыскай гульні зборнай супраць нацыянальнай каманды Японіі (перамога 1:0).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]