Аляксандр Аляксандравіч Чыркін
Аляксандр Аляксандравіч Чыркін | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | біяхімік, урач, медыцынскі адміністратар, загадчык кафедры, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Чыркін (нар. 2 лютага 1943, Слуцк) — беларускі вучоны-біяхімік, арганізатар аховы здароўя і выкладчык Віцебскага медыцынскага інстытута. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1986)[1]. Адзін з аўтараў найпапулярнага «Дыягнастычнага даведніка тэрапеўта»[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1965 годзе. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі (1982—1983), загадчык кафедры біяхіміі (1983—2002) Віцебскага медыцынскага інстытута[1].
Выконваў абавязкі галоўнага ўрача Рэспубліканскага ліпіднага лячэбна-дыягнастычнага цэнтра метабалічнай тэрапіі (1988—1997). Загадчык кафедры біяхіміі Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта (з 2002 года)[1]. Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2002, біялагічны факультэт, кафедра хіміі, у 2002—2015 — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні па праблеме радыяцыйна-экалагічных дысліпапратэінемій, радыяцыйна-індукаванага атэрасклерозу, па тэорыі і метадалогіі ўльтрагукавой тэрапіі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986), знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2000), «Выдатнік адукацыі» (2006), ганаровыя граматы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (2010), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
Зноскі
- ↑ а б в г 2 февраля 70 лет со дня рождения Александра Александровича Чиркина (02.02.1943, Слуцк) Архівавана 28 жніўня 2021. (руск.)
- ↑ Чиркин, Александр Александрович (род. 1943) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарелик, П. В. 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 464—465; Пантюк, И. В.
- Лауреаты Государственной премии БССР в области биохимии / И. В. Пантюк // Здравоохранение. — 1998. — № 2. — С. 53-54.
- Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Мн., 2001. — С. 239—240.
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Мн., 2006. — С. 75.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003.
- Экологические основы бионеорганической и биоорганической химии : учебно-методический комплекс для студентов / В. П. Быстряков [и др.]. ― Витебск, 2008. (1Н//143220(039))
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцку
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі Беларусі
- Постаці беларускай аховы здароўя