Аляксандр Анатольевіч Друкт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Анатольевіч Друкт
Дата нараджэння 10 мая 1949(1949-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1990(1990-04-17) (40 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыказнавец, кампазітар, музычны крытык
Грамадская дзейнасць
Член у

Аляксандр Анатольевіч Друкт (10 мая 1949, Мінск — 17 красавіка 1990) — беларускі музыказнавец, кампазітар. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1972 годзе Беларускую кансерваторыю, выкладаў у ёй.

Член Беларускага саюза кампазітараў ‎з 1978 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года.

Навуковая дзейнасць і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў праблемы натуральна-ладавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай паліфаніі, пытанні нацыянальнага музычнага працэсу. Набыў вядомасць як музычны крытык.

Сярод музычных твораў: вакальны цыкл «Вясновыя песні» на народныя тэксты (1972), «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра народных інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фартэпіяна і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 домраў[ru], фартэпіяна і ўдарных (1987), вакальная сатыра «Аб трох набобах» на вершы М. Агніўцава (1988) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]