Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Беларуская кансерваторыя)
Jump to navigation Jump to search
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
(БДАМ)
Эмблема Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.jpg
Будынак кансерваторыі
Заснаваны 1932
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск вул. Інтэрнацыянальная, 30
Юрыдычны адрас 220116, Рэспубліка Беларусь, Мінск
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Сайт bgam.edu.by

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — вышэйшая музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў г. Мінску. Заснавана ў 1932 годзе, да 1992 г. — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага.

У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 г. з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб'ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму[1].

Структура ВНУ[правіць | правіць зыходнік]

У склад Акадэміі ўваходзяць:

  • 5 факультэтаў
  • 24 кафедры
Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
  • Магілёўскі філіял
  • оперная студыя
  • кабінет народнай музыкі
  • Праблемная навукова-даследчая лабараторыя музыкі

Філіялы кафедраў[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкія калектывы Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • сімфанічны аркестр «Маладая Беларусь»
  • камерны аркестр «Gradus ad Parnassum»
  • аркестр духавых інструментаў «Фанфары Беларусі»
  • аркестр рускіх народных інструментаў
  • аркестр беларускіх народных інструментаў
  • акадэмічны канцэртны хор
  • ансамбль духавых інструментаў «Інтрада»
  • ансамбль духавых інструментаў «Сірынкс»

Міжнародныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Супрацоўніцтва з міжнародных арганізацыямі[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжнародная рада па музычнай адукацыі
  • Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі
  • Еўрапейская арганізацыя фартэпіянных педагогаў
  • Сусветная асацыяцыя цымбалістаў

Замежныя ВНУ, з якімі складзеныя двухбаковыя дамовы[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя конкурсы, якія арганізуюцца Акадэміяй[правіць | правіць зыходнік]

  • Конкурс піяністаў, выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча
  • Конкурс струнных смычковых інструментаў імя М. Ельскага і інш.)

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]