Аляксандр Андрэевіч Нямірка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Нямірка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Андрэевіч Нямірка
Нарадзіўся 8 лютага 2000(2000-02-08)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 174 см
Вага 66 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 43
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 — Беларусь БАТЭ 0 (0)
2019   Беларусь Гомель 2 (0)
Нацыянальная зборная**
2016 — 2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 чэрвеня 2019.

Аляксандр Нямірка (нар. 8 лютага 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, пазней апыныўся ў структуры барысаўскага БАТЭ, дзе з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў за БАТЭ 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), правёўшы на полі ўсе 120 хвілін.

У сакавіку 2019 года на права арэнды далучыўся да «Гомеля»[3]. У «Гомелі» таксама стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 мая 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з магілёўскім «Дняпром» (1:1). У ліпені 2019 года вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў адпаведна ў адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль БАТЭ Беларусь 13 1
2018 дубль БАТЭ Беларусь 20 0
2019 (1) Д1 Гомель Беларусь 2 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]