Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021
| Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі | |
|---|---|
| Падрабязнасці чэмпіянату | |
| Час правядзення | 17 красавіка — 27 лістапада |
| Колькасць удзельнікаў | 12 |
| Гарады | 12 |
| Прызавыя месцы | |
| Арсенал (Дзяржынск) (1-ы раз) | |
| Белшына (Бабруйск) | |
| Крумкачы (Мінск) | |
| Статыстыка чэмпіянату | |
| Згуляна матчаў | 198 |
| Забіта галоў | 582 (2.94 за гульню) |
| Бамбардзір(ы) | Дзяніс Казлоўскі (Лакаматыў) (29 мячоў) |
← 2020 2022 → | |
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.
З-за адмовы некалькіх клубаў ад удзелу колькасць каманд была скарочана да 12, што ў сваю чаргу паўплывала на барацьбу. Хутка пасля пачатку ў лідары выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і мінскія «Крумкачы», аднак падчас няўпэўненай сярэдзіны сезона да іх пачалі дацягвацца іншыя каманды, сярод якіх найбольш паспяховай была бабруйская «Белшына», якая здолела паціснуць «Крумкачоў» з другога радка і пагражала «Арсеналу». Іншыя клубы, такія як магілёўскі «Дняпро», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля», доўгі час знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы, трывала адбіралі ачкі ў лідараў і прэтэндавалі на прызавыя месцы. Упартая барацьба цягнулася да апошніх тураў, але каманды ў выніку засталіся на сваіх месцах — «Арсенал» перамог у турніры і разам з «Белшынай» выйшаў у Вышэйшую лігу, «Крумкачы» толькі ў апошнім туры гарантавалі трэцяе месца, адарваўшыся ад «Хвалі».
Склад удзельнікаў
[правіць | правіць зыходнік]Склад удзельнікаў сезона 2021 доўгі час заставаўся нявызначным. Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2020 у Вышэйшую лігу мусілі выйсці рэчыцкі «Спадарожнік» і «Гомель», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі бабруйская «Белшына» і «Смалявічы», з Другой лігі ў Першую падымаліся магілёўскі «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр», у выніку чаго колькасць удзельнікаў павінна была павялічыцца з 14 да 16.
Аднак, у гэтым становішчы хутка ўзніклі цяжкасці з-за адмовы некалькіх клубаў працягваць выступы. У студзені 2021 года з’явілася інфармацыя, што «Смалявічы» не выступяць у Першай лізе і спыняюць існаванне, з-за фінансавых цяжкасцей адмовіліся працягваць удзел у Першай лізе «Ашмяны-БДУФК». У той жа час з турніру ў Вышэйшай лізе знялася «Гарадзея», яе месца магла заняць адна з каманд Першай лігі, што ў сваю чаргу паўплывала б на яе склад. У лютым 2021 года быў агучаны новы план на сезон: «Смалявічы» мусілі стаць фарм-клубам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і ўсё ж згуляць у Першай лізе, у Вышэйшую лігу замест «Гарадзеі» пайшла «Смаргонь», замест яе, а таксама «Ашмянаў-БДУФК», запрашаліся каманды з Другой лігі — «Баранавічы» і «Асіповічы»[1].
У сакавіку стала зразумела, што такі план не зможа рэалізавацца. Спачатку «Асіповічы» заявілі, што не пойдуць у Першую лігу[2], неўзабаве стала вядома, што не выступіць у Першай лізе светлагорскі «Хімік» і ў горадзе плануецца заявіць новую каманду «Светлагорск» у Другую лігу[3]. Пазней «Смалявічы» пацвердзілі, што клуб усё ж не прыме ўдзел у Першай лізе і згуляе ў Другой лізе[4]. Доўгі час заставаўся пад пытаннем удзел у Першай лізе мікашэвіцкага «Граніта», бо ў сакавіку каманда так і не выйшла з адпачынку. Такім чынам, колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарачалася да 12.
2 красавіка 2021 года было афіцыйна абвешчана, што ў Першай лізе ў сезоне 2021 згуляе 12 каманд[5], што стала найменшай колькасцю за ўсю гісторыю турніру. 5 красавіка на нарадзе з клубамі быў вызначаны фармат правядзення турніру: кожнай каманды згуляе з кожнай па тры разы, такім чынам усяго будзе праведзена 33 туры[6]. 7 красавіка адбылася жараб’ёўка турніру[7].
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
[правіць | правіць зыходнік]Клубы, якія папоўнілі Першую лігу
[правіць | правіць зыходнік]
«Белшына» (Бабруйск) (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2020)
«Дняпро» (Магілёў) (1-е месца ў Другой лізе 2020)
«Шахцёр» (Петрыкаў) (2-е месца ў Другой лізе 2020)
«Баранавічы» (4-е месца ў Другой лізе 2020, атрыманне месца ў Першай лізе замест клубаў, якія адмовіліся)
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
[правіць | правіць зыходнік]
«Спадарожнік» (Рэчыца) (1-е месца ў Першай лізе 2020, выхад у Вышэйшую лігу)
«Гомель» (2-е месца ў Першай лізе 2020, выхад у Вышэйшую лігу)
«Смаргонь» (6-е месца ў Першай лізе 2020, атрыманне месца ў Вышэйшай лізе замест «Гарадзеі», якая адмовілася)
«Ашмяны-БДУФК» (10-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
«Граніт» (Мікашэвічы) (13-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
«Хімік» (Светлагорск) (14-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
Клубы-ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]| Клуб | Горад | Месца ў сезоне 2020 | Стадыён | Умяшчальнасць |
|---|---|---|---|---|
| Арсенал | Дзяржынск | 4 | РЦАР-БДУ, Мінск | 1500 |
| Баранавічы | Баранавічы | 4 у Другой лізе | «Лакаматыў» | 3750 |
| Белшына | Бабруйск | 15 у Вышэйшай лізе | «Спартак» імя Пракапенкі |
3700 1500 |
| Дняпро | Магілёў | 1 у Другой лізе | «Спартак» | 7350 |
| Крумкачы | Мінск | 3 | РЦАР-БДУ Алімпійскі |
1500 1530 |
| Лакаматыў | Гомель | 5 | СДЮШАР-8 | 1500 |
| Ліда | Ліда | 7 | «Старт» «Юнацтва» |
2960 2965 |
| Нафтан | Наваполацк | 12 | «Атлант» | 5300 |
| Орша | Орша | 11 | Гарадскі | 2582 |
| Слонім-2017 | Слонім | 8 | «Юнацтва» | 2220 |
| Хваля | Пінск | 9 | «Хваля» | 3136 |
| Шахцёр | Петрыкаў | 2 у Другой лізе | «Прыпяць» | 800 |
Турнірная табліца
[правіць | правіць зыходнік]| М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Арсенал (Дзяржынск) | 33 | 20 | 8 | 5 | 59 − 22 | +37 | 68 | |
| 2 | Белшына (Бабруйск) | 33 | 19 | 6 | 8 | 69 − 42 | +27 | 63 | |
| 3 | Крумкачы (Мінск) | 33 | 17 | 9 | 7 | 58 − 31 | +27 | 60 | Стыкавыя матчы |
| 4 | Хваля (Пінск) | 33 | 16 | 8 | 9 | 49 − 39 | +10 | 56 | |
| 5 | Дняпро (Магілёў) | 33 | 15 | 10 | 8 | 58 − 38 | +20 | 55 | |
| 6 | Лакаматыў (Гомель) | 33 | 15 | 9 | 9 | 56 − 39 | +17 | 54 | |
| 7 | Шахцёр (Петрыкаў) | 33 | 13 | 7 | 13 | 50 − 56 | −6 | 46 | |
| 8 | Нафтан (Наваполацк) | 33 | 11 | 11 | 11 | 44 − 46 | −2 | 44 | |
| 9 | Орша | 33 | 9 | 7 | 17 | 41 − 60 | −19 | 34 | |
| 10 | Баранавічы | 33 | 7 | 7 | 19 | 38 − 72 | −34 | 28 | |
| 11 | Ліда | 33 | 4 | 9 | 20 | 33 − 75 | −42 | 21 | |
| 12 | Слонім-2017 | 33 | 3 | 7 | 23 | 27 − 62 | −35 | 16 |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
[правіць | правіць зыходнік]1—22 туры
[правіць | правіць зыходнік]| Дома / На выездзе1 | АРС | БАР | БШЫ | ДМГ | КРУ | ЛГМ | ЛІД | НАФ | ОРШ | СЛО | ХВА | ШАП |
| Арсенал | 5:0 | 4:1 | 0:0 | 0:2 | 0:1 | 1:1 | 2:0 | 4:1 | 3:0 | 0:2 | 2:0 | |
| Баранавічы | 1:2 | 1:1 | 1:0 | 3:1 | 1:1 | 0:4 | 1:6 | 0:3 | 1:0 | 3:3 | 0:2 | |
| Белшына | 2:0 | 2:0 | 4:1 | 1:0 | 1:1 | 4:2 | 1:1 | 2:1 | 3:1 | 0:2 | 4:1 | |
| Дняпро Магілёў | 1:1 | 1:0 | 1:2 | 2:2 | 4:0 | 1:1 | 3:0 | 6:2 | 3:1 | 1:1 | 2:3 | |
| Крумкачы | 0:1 | 4:3 | 0:0 | 1:0 | 1:0 | 4:0 | 1:0 | 6:0 | 4:2 | 4:0 | 3:2 | |
| Лакаматыў | 1:2 | 1:1 | 2:3 | 1:1 | 1:0 | 4:0 | 1:1 | 2:1 | 4:1 | 1:1 | 5:2 | |
| Ліда | 1:1 | 1:2 | 0:4 | 0:0 | 1:1 | 0:4 | 1:2 | 0:2 | 1:1 | 0:0 | 1:3 | |
| Нафтан | 0:1 | 2:0 | 0:0 | 0:2 | 1:2 | 2:1 | 3:2 | 3:1 | 2:2 | 1:4 | 2:1 | |
| Орша | 2:2 | 2:1 | 0:1 | 3:1 | 0:0 | 1:0 | 1:1 | 1:2 | 3:3 | 0:1 | 0:3 | |
| Слонім-2017 | 1:3 | 2:0 | 0:2 | 1:2 | 0:0 | 2:2 | 1:0 | 0:0 | 0:2 | 0:1 | 1:2 | |
| Хваля Пінск | 0:3 | 2:0 | 6:2 | 0:3 | 2:1 | 0:2 | 1:2 | 3:4 | 1:0 | 1:0 | 1:2 | |
| Шахцёр | 1:3 | 2:1 | 2:1 | 1:3 | 0:3 | 0:0 | 2:3 | 1:1 | 1:1 | 0:2 | 1:0 |
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
23—33 туры
[правіць | правіць зыходнік]| Дома / На выездзе1 | АРС | БАР | БШЫ | ДМГ | КРУ | ЛГМ | ЛІД | НАФ | ОРШ | СЛО | ХВА | ШАП |
| Арсенал | 2:0 | 0:0 | 3:2 | 3:1 | 0:0 | 4:0 | ||||||
| Баранавічы | 3:2 | 2:2 | 2:3 | 1:1 | 3:3 | |||||||
| Белшына | 0:3 | 4:2 | 5:1 | 4:0 | 4:0 | 1:2 | ||||||
| Дняпро Магілёў | 1:0 | 3:1 | 0:1 | 4:2 | 1:0 | 3:1 | ||||||
| Крумкачы | 0:0 | 1:3 | 1:1 | 0:2 | 4:0 | 1:1 | ||||||
| Лакаматыў | 0:3 | 3:1 | 0:0 | 2:1 | 2:1 | |||||||
| Ліда | 0:1 | 2:3 | 1:7 | 3:2 | 1:1 | |||||||
| Нафтан | 5:1 | 1:1 | 0:0 | 0:1 | 1:1 | 0:3 | ||||||
| Орша | 0:3 | 1:2 | 1:4 | 2:1 | 0:0 | |||||||
| Слонім-2017 | 0:2 | 0:1 | 1:2 | 2:4 | 0:2 | 0:1 | ||||||
| Хваля Пінск | 2:0 | 2:0 | 2:0 | 2:1 | 2:2 | |||||||
| Шахцёр | 1:1 | 3:2 | 2:3 | 1:2 | 2:0 |
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 27 лістапада 2021
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Стыкавыя матчы
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.
Першы матч
[правіць | правіць зыходнік]| 2 снежня 2021 18:30 |
Славія (Мазыр) | 1:0 (0:0) | Крумкачы (Мінск) | Стадыён: «Юнацтва», Гледачоў: 1560 Суддзя: Віталь Севасцьянік (Гродна) |
|---|---|---|---|---|
| Ф. Нарх |
football.by |
Адказны матч
[правіць | правіць зыходнік]| 5 снежня 2021 14:00 |
Крумкачы (Мінск) | 0:0 (0:0) | Славія (Мазыр) | Стадыён: САК «Алімпійскі», Гледачоў: 1100 Суддзя: Павел Каранец (Жодзіна) |
|---|---|---|---|---|
| football.by |
Статыстыка ігракоў
[правіць | правіць зыходнік]Бамбардзіры
[правіць | правіць зыходнік]| № | Ігрок | Клуб | Галы |
|---|---|---|---|
| 1 | Лакаматыў | 29 | |
| 2 | Дняпро | 19 | |
| 3 | Белшына | 17 | |
| 4 | Нафтан | 16 | |
| 5 | Арсенал | 14 | |
| 6 | Хваля | 12 | |
| 7 | Баранавічы | 11 |
Крыніца: Football.By
Зноскі
- ↑ "Смолевичи" станут фармом "Торпедо-БелАЗ" и сыграют в первой лиге. Известен и главный тренер
- ↑ "Осиповичи" заявили, что не пойдут в первую лигу
- ↑ «Химик» не сыграет в первой лиге: клуб 29 лет неизменно выступал в Д2
- ↑ Футбол. "Смолевичи": клуб не прекращает существование. Мы выступим во второй лиге-2021 Архівавана 19 красавіка 2021.
- ↑ Футбол. Первая лига: в чемпионате Беларуси-2021 в турнире сыграют 12 команд. Формула первенства станет известна 5 апреля Архівавана 17 красавіка 2021.
- ↑ Футбол. Первая лига. Чемпионат-2021 пройдет в три круга Архівавана 17 красавіка 2021.
- ↑ При чем здесь таблица Бергера? Как прошла жеребьевка первой лиги
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Профіль на сайце football.by (руск.)