Аляксандр Барысавіч Кацнельсон
Аляксандр Барысавіч Кацнельсон | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1988 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | афтальмолаг |
Навуковая сфера | афтальмалогія |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Барысавіч Кацнельсон (16 (28) снежня 1896, Бабруйск — 16 кастрычніка 1988, Чалябінск) — савецкі афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Стваральнік навукова-практычнай школы афтальмолагаў на Паўднёвым Урале.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Бабруйску. У 1922 скончыў з адзнакай Адэскі медыцынскі інстытут. З 1933 асістэнт, з 1937 дацэнт, з 1940 прафесар, загадчык кафедры вочных хвароб 1-га Харкаўскага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны кіраваў афтальмалагічнай службай ваеннага шпіталя ў Архангельску. У 1944—1969 загадчык кафедры вочных хвароб Чалябінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Заснавальнік кафедры і клінікі вочных хвароб у Чалябінскай абласной (цяпер — клінічнай) бальніцы — цэнтры падрыхтоўкі афтальмолагаў. Арганізатар абласнога афтальмалагічнага таварыства, гарадской і абласной афтальмалагічных службаў: вочных аддзяленняў, трахаматознага дыспансера, міжабласнога супрацьтуберкулёзнага вочнага аддзялення.
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- Фликтенулезное (туберкулезно-аллергическое) воспаление глаз. Ч., 1948;
- Аномалии развития и заболевания глаз в раннем детском возрасте. Л., 1957;
- Витамины в физиологии и витаминная недостаточность в патологии органа зрения. Л., 1960;
- Ксерофтальмия: её оперативное лечение. Ч., 1960. Соавт. П. С. Каплунович ;
- Герпетические заболевания глаз. Л., 1969.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 16 кастрычніка
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Чалябінску
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 28 снежня
- Афтальмолагі Расіі
- Афтальмолагі СССР