Аляксандр Васілевіч Акуліч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Васілевіч Акуліч
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1957(1957-10-24) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вынаходнік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Аляксандр Васілевіч Акуліч (24 кастрычніка 1957, в. Пярэкаль, Клічаўскі раён) — беларускі вынаходнік. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Закончыў 8 класаў Пярэкальскай СШ. З адзнакай — Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум (1976), Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1981), аспірант Маскоўскага тэктыльнага інстытута імя А. М. Касыгіна (1983—1986), асістэнт, дацэнт кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1987—1996); дактарант Маскоўскай дзяржаўнай тэкстыльнай акадэміі імя А. М. Касыгіна (1996—1999); прафесар кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1999—2002); загадчык кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (2003).

Прысуджана ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь» (2001), член двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый.

Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (2001), член прэзідыума Магілёўскага савета БГІВ Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў у вобласці тэорыі і тэхнікі закручаных патокаў і стварэння на іх аснове новых класаў высокаэфектыўных апаратаў з кіруючай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў. Больш 130 навуковых прац, атрымаў 45 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва.

Актыўна займаецца укараненнем сваіх распрацовак у прамысловасць. Ім укаранёна больш 40 віхравых сушыльных і пылаўлаўліваючых апаратаў розных канструкцый і тыпапамераў у розных галінах прамысловасці. Укаранёныя Акулічам А. В. распрацоўкі даюць значны эканамічны і экалагічны эфект для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Граматай «Ганаровы член Маскоўскай тэкстыльнай акадэміі».

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Акулич А. В. Исследование статики и кинетики процесса сушки: Лаборат. работа по курсу «Процессы и аппараты пищевых пр-в»: Метод. указания для студентов технол. и мех. специальностей/Могилёв. технол. ин-т. Каф. теплохладотехники/Сост. Шуляк В. А., Акулич А. В., Фёдоров Г. С. Могилёв, 2000. 14 с.
  • Акулич А. В. Каркасный дом — это дом для каждого из нас//Бел. строит. рынок. 2001. № 5.-С. 9; Энергоэффективность. 2001. № 1. С. 24.
  • Акулич А. В. Сушка дисперсных материалов в многофункциональных вихревых аппаратах: Сб. науч. трудов III Минского междунар. форума. Тепломассообмен ММФ-96.-Мн., 1996. Т. 8.-С. 154—157.
  • Акулич А. В., Сажин Б. С. Тепло- и массообмен в аппаратах с активными гидродинамическими режимами: Сб. науч. трудов II Минского междунар. форума по тепло и массообмену. Мн., 1992. Т. 8. С. 247—249.