Перайсці да зместу

Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж  (МДПК)
Дата заснавання 1960
Тып каледж
Дырэктар Міхаіл Мікалаевіч Клокель
Размяшчэнне
Адрас г. Маладзечна, Цэнтральная плошча, 2
mgpk.by

Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Маладзечне, з’яўляецца філіялам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Выгляд на каледж з Цэнтральнай плошчы

1 верасня 1960 года пачаў сваю дзейнасць Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум з кантынгентам вучняў: дзённае аддзяленне — 300 новага прыёму, 83 II курса пераведзеныя з Мінскага энергатэхнікума і харчовай прамысловасці, завочнае аддзяленне — 410 вучняў. Для арганізацыі навучальнага працэсу створаны 3 лабараторыі і 5 кабінетаў, слясарная і электрамантажныя майстэрні. Пры палітэхнікуме быў арганізаваны Шацілкаўскі вячэрні філіял тэхнікума ў мэтах падрыхтоўкі кадраў для Васілевіцкай ДРЭС.

У 1966 годзе адкрыта спецыяльнасць «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей». У лістападзе уведзена ў эксплуатацыю спартыўная зала плошчай 848,6 м².

У 1987 годзе адкрыта спецыяльнасць «Радыёапаратабудаванне». У 1996 перапрафілявана ў спецыяльнасць «Праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў».

У 1988 годзе ўведзена спецыяльнасць «Тэхнічнае абслугоўванне станкоў з праграмаваным кіраваннем і робататэхнічных комплексаў», у 2002 годзе ператворана ў спецыяльнасць «Металарэзныя станкі і інструменты».

У 1991 годзе пачаў функцыянаваць навучальны корпус № 2 па вул. Машэрава.

У 2000 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум».

У 2001 годзе ажыццёўлены першы набор навучэнцаў па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці».

У 2002 загадам Міністэрства адукацыі РБ № 315 ад 09.08.02 МДПТ перайменаваны ў УА «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

У 2004 годзе спецыяльнасць «Праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў» перапрафіліравана на спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя радыёэлектронных сродкаў».

У 2009 годзе ажыццёўлены першы набор навучэнцаў па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

У 2013 годзе адкрылася спецыяльнасць «Мехатроніка».

У 2014 годзе адбылося адкрыццё структурнага падраздзялення УА МДПК «Рэсурсны цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў для харчовай прамысловасці».

У 2015 годзе пачаўся набор на спецыяльнасць «Абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў». 28 снежня 2015 года каледж ўвайшоў у структуру УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі».

Спецыяльнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Каледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:

  • Абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў;
  • Вытворчасць біятэхналагічнай прадукцыі;
  • Захоўванне і перапрацоўка збожжа;
  • Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання;
  • Машыны і апараты харчовых вытворчасцей;
  • Металарэжучыя станкі і інструменты;
  • Мехатроніка;
  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва;
  • Тэхналогія харчовых вытворчасцей;
  • Тэхнічная эксплуатацыя радыёэлектронных сродкаў.
  • mgpk.by — афіцыйны сайт Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа