Аляксандр Васілевіч Газаў
| ||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксандр Васільевіч Газаў (17 чэрвеня 1946, в. Брыкава , Істрынскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР —) — савецкі і беларускі стралок з вінтоўкі, алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету, Еўропы і СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1976)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Стральбой пачаў займацца ў 12 гадоў. Спачатку захапляўся разам з бацькам паляваннем, затым стаў наведваць секцыю стэндавай стральбы. Пасля праходжання службы ў войску перайшоў у кулявую стральбу па рухомых мішэнях[2].
Перад Алімпіядай у Манрэалі самастойна мадэрнізаваў вінтоўку нямецкай фірмы «Вальтэр», эксперыментальным шляхам пакараціўшы ствол да 42 см. Пасля «Вальтэр» стаў выпускаць зброю з кароткім ствалом[3].
Спартыўную кар’еру скончыў у 1983 годзе. У перыяд з 1983 па 1989 працаваў галоўным трэнерам стралковай каманды Групы савецкіх войскаў у Германіі, а ў 1989 годзе пераехаў у Мінск і трэніраваўся ў якасці спартсмена. На працягу некаторага часу займаў пасаду начальніка стралковага ціра імя маршала Цімашэнкі, затым у 1992 годзе звольніўся[3].
На 2014 год пражывае ў вёсцы Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Займаецца разьбой па дрэве[2][3].
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[2].
Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976)
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1980)
- Пяціразовы чэмпіён свету (1973, 1974, 1979)
- Трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1974, 1979)
- Двухразовы чэмпіён Еўропы (1977, 1978)
- Сяміразовы чэмпіён СССР (1972—1974, 1976, 1978, 1980)
- Рэкардсмен Алімпійскіх гульняў (1976)
- Сяміразовы рэкардсмен свету
- Сяміразовы рэкардсмен Еўропы
- Васьміразовы рэкардсмен СССР
Зноскі
- ↑ Газов Александр Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133. — 737 с.
- ↑ а б в Газов Александр Васильевич . Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 24 сакавіка 2011.
- ↑ а б в Ванкович А.. Охотник за счастьем . Советская Белоруссия (20 жніўня 2005). Праверана 24 сакавіка 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пулевая стрельба: Справочник / сост. Корейс М.К.. — М.: Физкультура и спорт, 1982. — 400 с.
- Газов Александр Васильевич . Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 24 сакавіка 2011.
- Ванкович А.. Охотник за счастьем . Советская Белоруссия (20 жніўня 2005). Праверана 24 сакавіка 2011.
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Істрынскім раёне (Маскоўская вобласць)
- Асобы
- Стралкі СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па стралковым спорце
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года
- Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
- Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
- Стралкі Беларусі