Аляксандр Васілевіч Собалеў
Аляксандр Васілевіч Собалеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Васілевіч Собалеў (5 кастрычніка 1935, Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1960 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, начальнікам аддзела планіроўкі ў Гродзенскім аблміжкалгаспраекце, аддзела сельскага будаўніцтва ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама, галоўным архітэктарам праектаў у Гродзенскім філіяле Белкалгаспраекта, з 1975 года — інструктар аддзела будаўніцтва ў Гродзенскім абкаме КПБ, з 1983 года — дырэктар Гроднаграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Гродне.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы грамадскага цэнтра ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна (1970), жылой і вытворчай зон Галынскага БМУ Зэльвенскага раёна (1972), жылога квартала пасёлка і вытворчай зоны Котрынскай сельгастэхнікі (1973), пас. Індустрыяльны Лідскага раёна (1974), праекты планіроўкі пасёлка Князева калгаса «Прагрэс» Зэльвенскага (1973), В. Эйсманты Бераставіцкага (1967, бронзавы медаль ВДНГ СССР і дыплом I ступені ВДНГ БССР) раёнаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Соболев Александр Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Супрацоўнікі Гроднасельбудпраекта
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя