Дзіпрасельбуд
Дзіпрасельбуд | |
---|---|
Тып | праектны інстытут[d] і навукова-даследчы інстытут[d] |
Заснаванне | 1945 |
Скасавана | 10 студзеня 2015 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | |
Прадукцыя | праектна-каштарысная дакументацыя[d] |
«Дзіпрасельбуд» — колішняе дзяржаўнае навукова-даследчае прадпрыемства Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Размяшчалася ў будынку па адрасе вуліца Веры Харужай, 29.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1945 годзе ў Мінску як Беларускі дзяржаўны інстытут праектавання сельскага будаўніцтва («Белсельпраект») з мэтай распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва на вёсцы. З 1958 года Беларускі дзяржаўны інстытут праектавання сельскагаспадарчага будаўніцтва («Белдзіпрасельбуд»). У 1971 пераўтвораны ў навукова-даследчы і праектны інстытут «БелНДІдзіпрасельбуд». 3 1995 года «Дзіпрасельбуд».
Ліквідавана 10 студзеня 2015 года.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі дзейнасці: правядзенне навуковых даследаванняў і распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, вытворчых і невытворчых магутнасцей, жыллёвага будаўніцтва.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. А. Дацэнка. «Дзіпрасельбуд» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).