Аляксандр Васільевіч Даманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васільевіч Даманаў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1940(1940-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 2014(2014-04-19) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Аляксандр Васільевіч Дама́наў (10 сакавіка 1940, г. Клінцы, Бранская вобласць, РСФСР — 19 красавіка 2014, г. Віцебск) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1973 годзе мастацка-графічнае аддзяленне Златавустаўскага педагагічнага вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1990 года. Жыў у Віцебску[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года[1].

Пасля смерці жонкі, застаўся адзін і быў ўжо фізічна зусім хворым. Памёр 19 красавіка 2014 года. Пасля смерці мастака практычна ўсе працы, якія знаходзіліся ў яго кватэры, зніклі. Выкрадальнікі так і не былі выяўлены. Захавалася толькі 12 жывапісных твораў Аляксандра Доманова, якія мастак пры жыцці падарыў Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творам уласцівыя моц і насычанасць, свежасць і каларыт. Асноўныя работы: палотны «Бярозы», «Вясна», «Сланечнік», «Вецер», «Восень», «Зіма. Рака Віцьба», «Сакавік», «Вясковы пейзаж»[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцей у сям’і не было[2].

Зноскі

  1. а б в Даманаў Аляксандр Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. а б Светлый реализм Александра Доманова. Народныя навіны Віцебска. Новости Витебска | 09-02-2015

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даманаў Аляксандр Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.