Аляксандр Віктаравіч Ждановіч
Аляксандр Жданавіч | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Віктаравіч Жданавіч |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1964 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск, СССР |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1982 — нашы дні |
Тэатр | НАДТ імя М. Горкага |
IMDb | ID 0955562 |
Аляксандр Віктаравіч Ждановіч (24 чэрвеня 1964, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[4].
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатра лялек. Маюць двух сыноў[5].
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1982 — Купальская ноч — Васілёк
- 1989 — Высокая кроў
- 1991 — Запісы маладога ўрача — жаніх
- 1992 — Белыя адзежы
- 1993 — Не хочу жаніцца!
- 1993 — Хачу ў Амерыку
- 1996 — З пеклаў у пекла
- 1996 — Птушкі бяз гнёздаў
- 1998 — Прывітанне ад Чарлі-трубача
- 1998 — Забіць ліцадзея
- 1999 — Пракляты ўтульны дом
- 1999 — Паскораная дапамога
- 1999 — Рэйнджар з атамнай зоны
- 1999 — Каменска-1 — Лыкаў
- 2004 — Мужчыны не плачуць
- 2004 — На бязымянная вышыні
- 2005 — Глыбокая Плынь
- 2005 — Прызванне — Кураў
- 2006 — Выклік-2 — Курдзюмаў
- 2006 — Спакуса — Вадзім Нявінны
- 2009 — Суд
- 2009 — Тэрарыстка Іванова — Валодзя Дзеравянка
- 2010 — Жураў 2 — Дырэктар
- 2010 — Помста — Галоўурач псіхлячэбніцы
- 2010 — Псеўданім «Албанец» 3
- 2011 — У ракі два берагі — Шухаеў
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Прытрымліваецца царкоўных пастоў, лёгка адмаўляецца ад мяса. Як сам кажа, таму гэткі худы[2].
- Займаецца маляваннем. На сваё 40-годдзе арганізаваў выстаўку сваіх малюнкаў супольна з дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».
Зноскі
- ↑ Маляваныч в детстве мечтал стать милиционером Наталля Явід, «Вечерний Минск» 10 верасня 2004
- ↑ 2,0 2,1 Александр Жданович: «В жизни я — Маляваныч!» Жан Содэль, «Вечерний Минск», № 192—193 (11164-11165) 1 верасня 2006
- ↑ Вечерний сказочник Ірына Завадская, «Советская Белоруссия», № 244 (22154) 24 снежня 2004
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Два имени — одно лицо Анатоль Смольскі, «Белорусская Деловая Газета», № 1476 2 лістапада 2004