Хрысціянская візія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хрысціянская візія ― рабочая група Каардынацыйнай рады Беларусі. Вакол групы «Хрысціянская візія» сканцэнтравалася грамадская дзейнасць беларускіх хрысціян ва ўмовах рэпрэсій 2020—2021 гадоў і ўнутрыцаркоўнага ціску, патэнцыял групы вырас праз эміграцыю хрысціянскіх актывістаў, большасць яе сяброў цяпер знаходзіцца за мяжой[1]. Група ставіць мэтай ініцыяванне і садзеянне сумеснай дзейнасці хрысціян дзеля дасягнення мэтаў Рады: пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння грамадскай згоды.

Статус і склад[правіць | правіць зыходнік]

Група «Хрысціянская візія» была створана 9 верасня 2020 г. і з’яўляецца нефармальным міжканфесійным аб’яднаннем, да якога могуць далучацца сябры Каардынацыйнай рады. Заяву аб стварэнні групы першапачаткова падпісалі 24 свецкіх вернікі і святары ўсіх асноўных канфесій краіны.[2][3]

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

«Хрысціянская візія» адсочвае і надае галоснасці фактам пераследу веруючых у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах,[4] і парушэнню іх правоў у месцах зняволення.[5][6] Факты абагульваюцца ў маніторынгу на англійскай і рускай мовах.[7] Яны прыцягнулі ўвагу айчынных і міжнародных СМІ.[8][9]

Група мабілізуе свецкіх вернікаў і духавенства на выказванні і акцыі асуджэння гвалту, у падтрымку аднаўлення законнасці і вызвалення палітзняволеных, і асвятляе іх дзейнасць.

Заахвочвае тэолагаў, святароў і іншых людзей і арганізацыі ў Беларусі і замежжы да багаслоўскага асэнсавання пратэстаў і рэпрэсій. Беспрэцэдэнтным прыкладам такой рэфлексіі стаў ліст Святланы Ціханоўскай папу Францішку ў адказ на яго энцыкліку.[10]

Ініцыюе і ўдзельнічае ― у Беларусі і за мяжой ― у кампаніях у падтрымку палітзняволеных, пераследаваных веруючых і царкоўных супольнасцяў у Беларусі.[11]

24 лютага 2022 года група зрабіла заяву з нагоды расійскага ўварвання ва Украіну, у якой асудзіла агрэсію і выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для нападу, выказала салідарнасць з украінскім народам і заклікала беларускіх вайскоўцаў не ўдзельнічаць у вайне.[12]

Вядзе вебсайт, каналы ў Тэлеграме і ў іншых сацыяльных сетках.[13]

У верасні 2023 года Telegram-канал групы быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам па рашэнні суда Лідскага раёна[14].

Зноскі

  1. Васілевіч, Наталля. Белорусские христианские реакции против российского вторжения в Украину (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі (11 сакавіка 2022).
  2. Рабочая група Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”. Заява рабочай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”. Царква і палітычны крызіс у Беларусі (11 верасня 2020).
  3. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение». Рабочая группа “Христианское видение” (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі (9 верасня 2020).
  4. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение». Заявление группы Координационного совета «Христианское видение» по поводу гибели в Шкловской колонии политического заключенного Витольда Ашурка (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение» (22 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  5. Заявление группы Координационного совета «Христианское видение» по поводу невозможности подписки на “Каталіцкі веснік” в тюрьме №4 г. Могилева (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение» (31 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  6. Заявление группы Координационного совета «Христианское видение» по поводу недопуска священников к политическим заключенным Павлу Северинцу, Ирене Бернацкой и Ольге Золотарь (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение» (4 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  7. Рабочая група Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”. Мониторинг преследований по основаниям, связанным с религией, во время политического кризиса в Беларуси (ОБНОВЛЯЕТСЯ). Царква і палітычны крызіс у Беларусі.
  8. Jonathan Luxmoore. Closed trial, death in prison: Belarus increases pressure on opposition(нявызн.). Crux (26 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  9. Jonathan Luxmoore. Belarus Catholic officials silent, but some Catholics show support quietly(нявызн.). Crux (13 красавіка 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  10. Святлана Ціханоўская. Ліст Святланы Ціханоўскай Святому Айцу Францішку. Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая група Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія” (4 снежня 2020).
  11. Молитва за Беларусь: как это было и что это такое (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение» (6 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  12. Хрысціянская візія. Заява групы «Хрысціянская візія» наконт ваеннай агрэсіі супраць брацкай Украіны і ўдзелу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў ёй . Царква і палітычны крызіс у Беларусі (24 лютага 2022). Праверана 21 сакавіка 2022.
  13. Хрысціянская візія (недаступная спасылка). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение». Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  14. Телеграм-канал «Хрысціянская Візія» признан экстремистскими материалами (руск.). Reform.by (11 верасня 2023).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]