Аляксандр Гарыевіч Гардон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Гардон
руск.: Александр Гордон
Дата нараджэння 20 лютага 1964(1964-02-20) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Garri Gordon[d]
Маці Антаніна Стрыга
Жонка Жанаты з Нінай Гардон
1) Марыя Берднікава
2) Кацярына Гардон
Дзеці Ганна Гардон (1968 г.н.)
Адукацыя
Прафесія журналіст, кінарэжысёр, акцёр, вядучы, тэлевядучы, радыёвядучы, педагог, настаўнік, тэлеакцёр
Узнагароды Прэміі: «ТЭФІ» 2007, «ТЭФІ» 2008, «ТЭФІ» 2010
IMDb ID 2073296
aleksandrgordon.tv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Гарыевіч Гардон (руск.: Александр Гарриевич Гордон; нар. 20 лютага 1964 года, Обнінск, Калужская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі радыё- і тэлевядучы, журналіст, акцёр, рэжысёр, кіраўнік Майстэрні журфака Маскоўскага інстытута тэлебачання і радыёвяшчання «Астанкіна» (МІТРА), педагог Кінашколы імя Макгафіна. Пяціразовы лаўрэат прэміі «ТЭФІ» (2007, двойчы ў 2008, 2010, 2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лютага 1964 года ў горадзе Обнінску Калужскай вобласці, да трох гадоў жыў у мястэчку Белавусава Калужскай вобласці, затым пераехаў з бацькамі ў Маскву, у раён Чартанава. Бацька — паэт, пісьменнік і мастак Гары Гардон, родам з Адэсы. Маці — Антаніна Стрыга.

У 1987 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Тэатральнага вучылішча імя Б. В. Шчукіна[1].

Пасля заканчэння вучылішча год працаваў у Тэатры-студыі імя Рубэна Сіманава. Таксама выкладаў акцёрскае майстэрства ў дзіцячым гуртку. У 1989 з жонкай і дачкой эміграваў у ЗША, дзе змяніў некалькі прац, а праз два гады ўжо стаў самым папулярным тэлевядучым на першым рускамоўным тэлебачанні ў ЗША. З 1990 — рэжысёр, дыктар у тэлекампаніі RTN. З 1992 старэйшы карэспандэнт на канале WMNB. У 1993 стварыў кампанію «Wostok Entertainment».

З 1994 па красавік 1997 — аўтар і вядучы публіцыстычнай праграмы «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк», якая выходзіла на расійскім тэлеканале «ТБ-6».

У 1997 годзе вярнуўся ў Расію. Пры гэтым застаецца грамадзянінам ЗША (пацвердзіў гэта ў тэлепраграмах «Познер» ад 28 верасня 2009 года і «Пражэктарперысхілтан» ад 16 кастрычніка 2010 года).

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў тройчы жанаты. Першая жонка — Марыя Берднікава — скончыла Літаратурны інстытут і працуе ў ЗША на расійскім тэлебачанні RTN. У іх нарадзілася дачка Ганна (1988 г. н.). У снежні 2011 года ажаніўся з 18-гадовай студэнткай Маскоўскага інстытута тэлебачання і радыёвяшчання «Астанкіна» — Нінай. Шлюб доўга трымаўся ў сакрэце, толькі ў канцы сакавіка 2012 года Аляксандр упершыню з’явіўся на публіцы разам з маладой жонкай.

На радыё і тэлебачанні[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1997 года — карэспандэнт публіцыстычнай праграмы Ігара Ваяводзіна «Прыватны выпадак». З сакавіка па снежань 1997 — аўтар і вядучы гэтай праграмы.
  • З 1997 года пачаў весці на радыёстанцыі «Сярэбраны дождж» праграму «Хмурная раніца», якая з 2001 года выходзіла таксама і на тэлебачанні (на канале М1).
  • 20 красавіка 1998 года арганізаваў Партыю грамадскага цынізму і заявіў пра свой намер балатавацца на пост Прэзідэнта Расіі ў 2000 годзе. У партыі складалася больш трох тысячаў членаў, А. Гардон пажыццёва з’яўляецца яе генеральным сакратаром. У 2005 годзе партыя была прададзена Гардонам за 3 долары невядомай асобе.
  • У перыяд з 1998 па 2000 — аўтар і вядучы публіцыстычнага тэлевізійнага праекта «Збор памылак» (серыя дакументальна-мастацкіх фільмаў у жанры гістарычнага расследавання), а таксама сувядучы (у пары з Уладзімірам Салаўёвым) грамадска-палітычнага ток-шоу «Працэс», якое выходзіла на тэлеканале ОРТ.
  • З 2001 па 2004 на НТВ вёў «навукова-забаўляльную», па ўласным вызначэнні, праграму «Гардон».
  • З верасня 2004 — вядучы праграмы «Стрэс» на НТБ. З пачатку кастрычніка 2005 — вядучы тэлевізійнай перадачы «Гардон 2030» на Першым канале.
  • З 2005 года — сакратар і ідыёлаг міжрэгіянальнага грамадскага руху «Выява Будучыні», які займаецца падтрымкай сацыяльных праектаў у рэгіёнах Расіі.
  • З 2006 да восені 2007 зноў вёў перадачу «Хмурная раніца. Дзесяць гадоў праз» на радыё «Сярэбраны Дождж» (як ні дзіўна, праграма выходзіла ўвечары ў сераду).
  • З 2007 года вядзе на Першым канале ток-шоу «Зачынены паказ», дзе дзеячы кіно і тэлебачання абмяркоўваюць новае расійскае кіно («праграма для шырокай і глыбокай аўдыторыі», па ўласным вызначэнні Гардона).
  • З 2008 да восені 2009 — вядучы праграмы «Гардон Кіхот» на радыёстанцыі «Сярэбраны дождж».
  • З 2008 па ц. ч. (? — пра закрыццё праекта абвешчана не было, аднак у сезоне 2010—2011 праграма не выходзіла) — вядучы праграмы «Гардон Кіхот» на Першым канале.
  • З 2009 года — вядучы праграмы «Гардон у засадзе» тэлеканала «Паляванне і рыбалка»[2].
  • З 2009 года — вядучы праграмы «Навука пра душу» тэлеканала «Псіхалогія 21».
  • Засноўвае «ПІ» — «Партыю інтэлектуалаў», асноўная ідэя якой — усерасійскае інтэрнэт-галасаванне. Слоган партыі — «ПІ тут».
  • З 2010 года — выкладчык Маскоўскага Інстытута Тэлебачання і Радыёвяшчання «Астанкіна».
  • 29 студзеня 2012 года на Першым канале адбылася прэм’ера прымеркаванай да прэзідэнцкіх выбараў новай публіцыстычнай праграмы (ток-шоу «Грамадзянін Гардон»)[3].

Працы ў кіно і тэатры[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе зняў у рамках праекта «Збор памылак» фільм «Амерыканцы не былі на Месяцы». Аўтарскае расследаванне на тэму палёту і высадкі астранаўтаў NASA на Месяц.

У 2002 годзе зняў мастацкі фільм «Пастух сваіх кароў» па сцэнарыі свайго бацькі — Гары Гардона.

Карціна атрымала прыз журы IX Расійскага кінафестывалю «Літаратура і кіно» у намінацыі «Найлепшы рэжысёрскі дэбют».

У сакавіку 2004 года на сцэне «Школы сучаснай п’есы» адбылася прэм’ера спектакля «Апантаныя» (па рамане Дастаеўскага «Бесы») у пастаноўцы Аляксандра Гардона.

У жніўні—верасні 2007 года зняў матэрыял для новага фільма, ізноў па аповесці бацькі — «Агні прытону». Дзеянне адбываецца ў 1958-м годзе ў Адэсе. Прэм’ера фільма адбылася ў лістападзе 2011 года.

Зняўся ў фільмах «Generation П» Віктара Гінзбурга і «Начныя наведвальнікі» Ігара Маслянніка.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 — ТЭФІ ў намінацыі «Ток-шоу» і «Вядучы ток-шоу» (праграма «Зачынены паказ»).
  • 2008 — ТЭФІ ў намінацыі і «Вядучы ток-шоу» (праграма «Зачынены паказ»).
  • 2010 — ТЭФІ ў намінацыі «Вядучы ток-шоу» (праграма «Гардон Кіхот»).

Яўлінскі супраць Гардона[правіць | правіць зыходнік]

У дачыненні да Гардона адбыліся 3 судовыя працэсы[5]. 4 ліпеня 2003 года Чаромушкінскі межмуніцыпальны суд Масквы задаволіў пазоў Рыгора Яўлінскага да Аляксандра Гардона і тэлеканала М1 пра абарону гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі[6][7]. Суд абавязаў А. Гардона выступіць у эфіры тэлеканала М1 з аспрэчаннем распаўсюджаных ім звестак (для чаго канал абавязаны даць А. Гардону эфірны час), а таксама суд абавязаў А. Гардона выплаціць 15 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Суд прызнаў, у прыватнасці, не адпаведнымі рэчаіснасці сцвярджэнні А. Гардона пра тое, што Савецкага Саюза не існуе ў тым ліку і з-за дзейнасці Р. Яўлінскага, пра тое, што выбарчая кампанія кандыдата ў прэзідэнты Расіі Р. Яўлінскага фінансавалася са ЗША і пра тое, што Р. Яўлінскі — «хабарнік».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]