Аляксандр Карлавіч Ленц
Аляксандр Карлавіч Ленц | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1882 ці 5 (17) мая 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1952 (70 гадоў) ці 1952[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Аляксандр Карлавіч Ленц (17 мая 1882, Санкт-Пецярбург - 16 чэрвеня 1952) — беларускі неўрапатолаг і псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1923), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Першую Пецярбургскую гімназію, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта і Ваенна-медыцынскую акадэмію (1913). Па заканчэнні акадэміі прыкамандзіраваны да Клініцы душэўных і нервовых хвароб. Быў мабілізаваны на Першую сусветную вайну. Служыў лекарам у страявых частках і ўдзельнічаў у баях. З 1918 г. - ваенны лекар Чырвонай Арміі. Неўзабаве прызначаны асістэнтам Клінікі душэўна хворых Ваенна-медыцынскай акадэміі РККА. Адначасова працаваў памочнікам У.М. Бехцерава - дырэктара Інстытута мозгу. У пачатку 20-х гг. распрацоўваў тэорыю суперрэфлексаў (асаблівых умоўных рэфлексаў, якія з'яўляюцца надбудовай над іншымі ўмоўнымі рэфлексамі. У якасці прыкладу суперрэфлексу называў служэнне чалавецтву). У 1922 г. апублікаваў артыкул "Аб асновах фізіялагічнай тэорыі чалавечых паводзінаў" і "Умоўныя рэфлексы высокіх парадкаў і іх вывучэнне на псіхічна хворых". У 1922-1925 гг. працаваў кансультантам-неўрапатолагам ленінградскіх месцаў пазбаўлення волі. Выяўляў цікавасць да псіхааналізу З. Фрэйда. Даследаваў магчымасці ўзаемадзеяння псіхааналізу з фізіялагічнай тэорыяй паводзінаў і рэакталогіяй. У 1923 г. апублікаваў артыкул "Да фізіялагічнай тэорыі асацыятыўнага эксперыменту і комплексаў". У першай палове 20-х гг. даследаваў розныя праблемы умоўных рэфлексаў і вышэйшай рэфлекторнай дзейнасці. З 1925 г. загадваў кафедрай псіхіятрыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у Беларускай Акадэміі навук і арганізаваў у ёй Інстытут вышэйшай нервовай дзейнасці. У 1928 г. вывучаў псіхіятрыю ў Францыі і Германіі. З 1934 г. загадваў кафедрай псіхіятрыі Вышэйшых медыцынскіх курсаў пры лякарні імя прафесара Нячаева (пазней - Трэцяга Дзяржаўнага Ленінградскага медыцынскага інстытута) і быў акруговым псіхіятрам Ленінградскага ваеннай акругі. З 1940 г. шэраг гадоў быў начальнікам кафедры псіхіятрыі Ваенна-Марской медыцынскай акадэміі.
Зноскі
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 293. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.