Аляксандр Кашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Кашкевіч
Герб
Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі
з 13 красавіка 1991
Царква: Каталіцкая царква
2-ы Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі
з 2006
Папярэднік: Казімір Свёнтак

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: 23 верасня 1949(1949-09-23) (68 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану: 30 мая 1976
Епіскапская хіратонія: 23 мая 1991
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Кашке́віч (нар. 23 верасня 1949, в. Падгайдзі, Віленшчына) — каталіцкі біскуп Гродзенскі.

Нарадзіўся у Эйшышкскай парафіі Віленскай архідыяцэзіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Коўне. Уведзены ў сан святарства 30 мая 1976 года. У 1976—1981 гадах быў вікарыем у Панявежысе, у 1981 годзе стаў пробашчам парафіі Св. Духа ў Вільні. 13 красавіка 1991 года Папа Ян Павел II прызначыў Аляксандра Кішкевіча біскупам наваўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі. 23 мая 1991 года адбылося рукаўскладанне ў біскупа. Кансекрацыя адбылася 23 мая 1991 года.

14 чэрвеня 2006 года абраны Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]