Казімір Свёнтак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Казімір Свёнтак
Kazimir Sviontek 01 (cropped).jpg
1-ы Архібіскупмітрапаліт Мінска-Магілёўскі
13 красавіка 1991 — 14 чэрвеня 2006
Царква:

Каталіцкая царква

Пераемнік:

Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

1-й Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі
1999 — 2006
Царква:

Каталіцкая царква

Пераемнік:

біскуп Аляксандр Кашкевіч


Прафесія:

ксёндз

Нараджэнне:

14 кастрычніка 1914(1914-10-14)
Валк[d], Walk County[d], Ліфляндская губерня, Расійская імперыя

Смерць:

21 ліпеня 2011(2011-07-21) (96 гадоў)
Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Пахаванне:

Пінск

Прыняцце свяшчэннага сану:

8 красавіка 1939

Кардынал з:

26 лістапада 1994


Аўтограф:

Подпіс Казіміра Свёнтака.jpg


Узнагароды:
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Commons-logo.svg Казімір Свёнтак на Вікісховішчы

Яго Эмінэнцыя Казімір Свёнтак (21 кастрычніка 1914 — 21 ліпеня 2011, Пінск, Беларусь) — царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі кардынал. У 1994 годзе стаў першым беларускім кардыналам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Казімір Свёнтак нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Эстоніі, у г. Валга ў польскай шляхецкай сям'i. Падчас Першай сусветнай вайны сям'я Свёнтакаў была ў эвакуацыі, пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію. У 1933 годзе Казімір Свёнтак паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску, у красавіку 1939 быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў г. п. Пружаны. У красавіку 1941 года Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года Казімір Свёнтак зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 - пробашч у Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі. У 1991 годзе стаў архібіскупам Мінска-Магілёўскі. 30.10.1994 Папа Ян Павел II надаў Казіміру Свёнтку сан кардынала. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999—2006). 14 чэрвеня 2006 папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў Пінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).