Іосіф Станеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Станеўскі
дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі
з 29 лістапада 2013
Царква Рымска-каталіцкая царква

Адукацыя
Прафесія ксёндз
Месца працы
Нараджэнне 4 красавіка 1969(1969-04-04) (50 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 17 чэрвеня 1995

Іосіф Станеўскі (4 красавіка 1969, в. Занявічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі каталіцкі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайсковай службы і працоўнага досведу паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1990). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 17 чэрвеня 1995 года; прэсвітар Гродзенскай дыяцэзіі. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску. Пасля крыху больш чым гадавой душпастырскай паслугі быў скіраваны ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята кананічнага права. У 1999 годзе прызначаны выкладчыкам і прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З 2000 года з'яўляецца суддзёй, а з 2005 года — віцэ-афіцыялам Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне. З 2004 года выкладае кананічнае права ў Катэхетычным інстытуце ў Гродне.

23 червеня 2005 года прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З'яўляецца членам Біскупскай рады і Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. У 2007-2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года з'яўляецца каардынатарам душпастырства пакліканняў. У 2012 года быў прызначаны капеланам Яго Святасці.[1] 29 лістапада 2013 прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

Зноскі