Аляксандр Луі Сімон Лежэн
| Аляксандр Луі Сімон Лежэн | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 23 снежня 1779[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 снежня 1858[1] (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | батанік, урач, батанічны калекцыянер |
| Навуковая сфера | батаніка і медыцына |
| Вядомыя вучні | Мары-Анн Лібер[2][1] |
| Член у | |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|---|---|---|
|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Lej.».
|
||
Аляксандр Луі Сімон Лежэн (фр.: Alexandre-Louis-Simon Lejeune: 23 снежня 1779, Верв’е — 28 снежня 1858) — бельгійскі батанік, вядомы дзякуючы працам па флоры Бельгіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын дырэктара гарадской бальніцы. Вывучаў фармакалогію ў Льежы, працаваў у аптэцы, затым ў 1801 годзе працягнуў медыцынскую адукацыю ў Парыжы, аднак неўзабаве быў прызваны ў французскую армію. У перыяд армейскай службы збіраў гербарыі ў Галандыі, Гановеры, паўночнай Францыі. Дэмабілізаваўшыся ў 1804 годзе, на працягу трох гадоў займаўся медыцынай у Энсівале (цяпер прыгарад Льежа), затым вярнуўся ў Верв’е. У 1806 годзе на замову прэфектуры дэпартамента Урт склаў батанічны атлас рэгіёну, у далейшым займаўся даследаваннямі мясцовай флоры, у тым ліку разам са сваім вучнем Рышарам Куртуа.
Зноскі
- 1 2 3 4 Smith V. Common Ground: Who's who in New Zealand botanical names. Supplement Two: Who's who in New Zealand botanical names. Supplement Two — New Plymouth: 2023. — 50 p.
- ↑ May T. W., Maroske S. Naming names: the first women taxonomists in mycology // Studies in Mycology — Elsevier, 2017. — Vol. 89. — P. 63–84. — ISSN 0166-0616; 1872-9797 — doi:10.1016/J.SIMYCO.2017.12.001