Аляксандр Майсеевіч Левін
Аляксандр Майсеевіч Левін | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1998 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1968) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Аляксандр Майсеевіч Левін (16 сакавіка 1918, г. Екацярынаслаў, Украіна — 17 лютага 1998) — спецыяліст у галіне цепла- і газазабеспячэння. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Харкаўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут (паравозабудаўнічы факультэт, 1941).
Працаваў у інстытуце «ГіпраНДІгаз» (г. Саратаў, намеснік дырэктара па навуцы), Саратаўскім політэхнічным інстытуце (1964—1976, загадчык кафедры «Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя», дэкан архітэктурна-будаўнічага факультэта), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1976, у 1978—1990 — загадчык кафедры газазабеспячэння, водазабеспячэння і гідраўлікі, у 1990—1998 — прафесар кафедры цеплагазаводазабеспячэння і вентыляцыі).
Навуковыя інтарэсы: гідраўліка; нестацыянарны рух у газаправодах; працэсы інжэкцыі; эмісія шкоднасцей пры спальванні газу; метады разліку газавых сетак; распрацоўка спецыльных прыбораў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Исследование процессов распределения и сжигания газа в городских системах газоснабжения : автореферат диссертации … доктора технических наук : 482 / Левин Александр Моисеевич. — Москва, 1967.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Левін Аляксандр Майсеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Левин Александр Моисеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 422.
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1998 годзе
- Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Дэканы СДТУ
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі