Аляксандр Мікалаевіч Аляксандраў
| Аляксандр Мікалаевіч Аляксандраў | |
|---|---|
| Род дзейнасці | дыпламат |
| Дата нараджэння | 17 жніўня 1960 (65 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Аляксандр Мікалаевіч Аляксандраў (нар.17 жніўня 1960, Мінск) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1977 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1981 годзе — Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча, у 1995 годзе — Ваенны ўніверсітэт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. У 1989—1991 гадах праходзіў навучанне ў ваеннай акадэміі Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Рэспублікі Куба.
У 1981—1997 гадах — служба на розных афіцэрскіх пасадах у войсках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 1997—2013 гадах — служба на розных афіцэрскіх пасадах у цэнтральным апараце Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 2005—2008 гадах — аташэ па пытаннях абароны, ваенны і ваенна-паветраны аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 2010—2013 гадах — аташэ па пытаннях абароны, ваенны і ваенна-паветраны аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла. У ліпені 2013 — лютым 2015 года — начальнік упраўлення ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і развіцця экспарту Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. З лютага 2015 па чэрвень 2015 года — Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 25 чэрвеня 2015 г. па 18 чэрвеня 2021 г.[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба і Мексіканскіх Злучаных Штатах па сумяшчальніцтве.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Выпускнікі Свярдлоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага танка-артылерыйскага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннага ўніверсітэта Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
- Паслы Беларусі на Кубе
- Дыпламаты Беларусі
- Паслы Беларусі ў Мексіцы