Уладзімір Аркадзьевіч Астапенка
| Уладзімір Астапенка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | --- | ||||||
| Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Папярэднік | Ігар Палуян | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Аляксандраў | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Папярэднік | Віктар Козінцаў | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Папярэднік | Віктар Козінцаў | ||||||
| Пераемнік | Сяргей Лукашэвіч | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Пераемнік | Сяргей Лукашэвіч | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Папярэднік | Віктар Козінцаў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 лістапада 1962[1] (63 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР | ||||||
| Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук () | ||||||
| Месца працы | |||||||
Уладзі́мір Арка́дзьевіч Аста́пенка (нар. 13 лістапада 1962, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат. Кандыдат юрыдычных навук (2000)[3]. Меў[4] дыпламатычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланніка другога класу[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (1985), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта і МДІМА-Універсітэта МЗС РФ.
На дыпламатычную службу прыйшоў яшчэ ў часы БССР. Працаваў начальнікам інфармацыйнага аддзела міністэрства замежных спраў БССР[6].
З 1992 года па 19 мая 1993 года — намеснік міністра замежных спраў[7]. З 6 ліпеня 1993 года да 18 кастрычніка 1994 года — генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гаазе[8]. У гэты ж дзень быў прызначаны дарадцам-пасланцам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія[9]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 27 ліпеня 1996 года[10].
Пасля вяртання з-за мяжы працаваў у міністэрстве замежных спраў начальнікам упраўлення міжнародных эканамічных адносін[11].
Працаваў прарэктарам па міжнародных сувязях і загадчыкам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[12].
18 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба[5].
У складзе дзяржаўнай дэлегацыі прымаў удзел у шматлікіх сесіях Генеральнае Асамблеі ААН.
7 снежня 2017 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай[13].
31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Рэспубліцы Перу па сумяшчальніцтве[14].
23 верасня 2020 года падаў заяву аб вызваленні ад займаемай пасады па пагадненні бакоў[15]. 27 кастрычніка накіраваў ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, а таксама Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе заявіў пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прасіў вызваліць яго ад пасады ў сувязі з парушэннямі наймальнікам заканадаўства, якое перашкаджае выкананню працы па працоўным дагаворы[16]. У свой апошні дзень працы ў якасці пасла Уладзімір Астапенка запісаў відэазварот, у якім выказаў надзею, што над усімі амбасадамі Беларусі ўздымецца бела-чырвона-белы сцяг, а таксама апрануў бела-чырвона-белую футболку аргенцінскага футбольнага клуба «Рывер Плэйт».
3 лістапада 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім вызваліў ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе[17][18]. Таксама ў адпаведнасці з указам, Уладзімір Астапенка быў пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла[4][19].
Як распавёў Астапенка ў інтэрв’ю аднаму з навінавых парталаў, «навіну аб прыняцці ўказа аб звальненні ён сустрэў з палёгкай»[20]. У той жа час ён абвясціў аб планях аспрэчыць у судзе сваё рашэнне аб звальненні. Астапенка лічыць, што звальненне ў такім выглядзе незаконна. У інтэрв’ю ён дадаў, што не здзяйсняў ніякага грубага парушэння службовых абавязкаў або правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе[21].
На запрашэнне Паўла Латушкі ўвайшоў у Народнае антыкрызіснае ўпраўленне[22]. Таксама Астапенка далучыўся да Аб’яднанага пераходнага кабінета, заняўшы там пасаду намесніка прадстаўніка па замежных справах (з 2024 года — выконваючы абавязкі прадстаўніка[23], а затым прадстаўнік кабінета па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве[24]).
21 снежня 2022 года супраць Астапенкі пачалі спецыяльную (завочную) вытворчасць. У сярэдзіне лютага 2023 года стала вядома, што яго завочна прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі (гэтае пакаранне адразу ж скарацілі на адзін год па амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства) і да штрафу ў памеры 18 500 беларускіх рублёў[25].
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20191227100351/https://argentina.mfa.gov.by/ru/embassy/ambassador
- ↑ https://web.archive.org/web/20200530045235/https://cab.unime.it/mus/1485/1/Cust_21_437_intervento_programmato_Vladzimir_A._Astapenka.pdf
- ↑ Аўтарэферат дысертацыі «Эволюция Европейского Союза в свете положений Амстердамского договора 1999 года»
- 1 2 «В связи с совершением проступка». Посол Беларуси в Аргентине снят с должности и лишен дипломатического ранга (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (3 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
- 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. № 222 «О назначении В. А. Астапенко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Куба и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» Архівавана 26 снежня 2017. (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 сентября 1991 г. № 341 «О делегации Белорусской ССР на 46-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН» (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 мая 1993 г. № 330 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей заместителя Министра иностранных дел» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 июля 1993 г. № 438 «О Генеральном консульстве Республики Беларусь в г. Гааге (Королевство Нидерландов)» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
- ↑ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 18 ноября 1994 г. № 185 «О назначении В. А. Астапенко Советником-Посланником Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
- ↑ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 июня 1996 г. № 423 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей Советника-Посланника Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
- ↑ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 19 сентября 1996 г. № 617 «О направлении делегации Республики Беларусь на 51-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Уладзімір Астапенка назначаны паслом Беларусі ў Кубе(недаступная спасылка)
- ↑ Кадровый четверг: президент назначил новых замминистров и ректоров (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019.
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 02.09.2018.
- ↑ Толкачева, Елена. «Верю в лучшее будущее для белорусского народа». Посол в Аргентине подал в отставку в день инаугурации Лукашенко (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2020. Праверана 30 верасня 2020.
- ↑ Пасол Беларусі ў Аргенціне накіраваў рэзкі ліст Лукашэнку, дзе ўспомніў фальсіфікацыю выбараў і збіццё людзей. Наша Ніва (28 кастрычніка 2020).
- ↑ Владимир Астапенко освобожден от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Беларуси в Аргентине | Новости | Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). president.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
- ↑ Владимир Астапенко освобожден от должности посла Беларуси в Аргентине (руск.). БЕЛТА (3 лістапада 2020). Праверана 4 лістапада 2020.
- ↑ Лукашэнка звольніў пасла ў Аргенціне, які раскрытыкаваў дзеянні ўладаў. Наша Ніва.
- ↑ Экс-посол Беларуси в Аргентине: Я имел серьезные основания опасаться за свою свободу (руск.)(недаступная спасылка). Брестская газета (4 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 5 лістапада 2020.
- ↑ Экс-посол Астапенко о своем увольнении: Новость встретил с облегчением, но пойду в суд (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (3 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 5 лістапада 2020.
- ↑ Бывший посол Беларуси в Аргентине Астапенко вошел в состав Народного антикризисного управления (руск.). Reform.news (5 лістапада 2020).
- ↑ Астапенко назначен и.о. представителя ОПК по иностранным делам (руск.). Reform.news (26 чэрвеня 2024).
- ↑ Кабанчук стал представителем ОПК по обороне, Астапенко — по международному сотрудничеству (дополнено)
- ↑ Былога амбасадара Уладзіміра Астапенку завочна асудзілі і на год вызвалілі ад пакарання. Новы Час (19 лютага 2023). Праверана 17 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Члены фракцыі Кааліцыя Латушкі і рух «За свабоду»
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Выкладчыкі БДУ
- Асобы
- Дыпламаты Беларусі
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Генеральныя консулы Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Аргенціне
- Паслы Беларусі на Кубе
- Паслы Беларусі ў Перу
- Паслы Беларусі ва Уругваі
- Паслы Беларусі ў Чылі
- Выпускнікі МДІМА
- Консулы Беларусі ў Нідэрландах
- Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
- Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі