Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
 
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 7 чэрвеня 1963(1963-06-07) (57 гадоў)
в. Верхні Церабяжоў, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць
 
Узнагароды
Медаль «За баявыя заслугі» International soldier rib.png
Медаль «Ад удзячнага афганскага народа», Афганістан
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана», Беларусь
Медаль «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан»

Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч (7 чэрвеня 1963, в. Верхні Церабяжоў, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 чэрвеня 1963 года ў в. Верхні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Маскоўскі інстытут камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва, інжынер-горадабудаўнік.

Працаваў майстрам, інжынерам, галоўным інжынерам, намеснікам дырэктара Столінскага РВА ЖКГ; начальнікам УП «Столінская ДБПМК-32».

З'яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі», юбілейнымі медалямі «Воіну-інтэрнацыяналісту», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана», «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана», знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]