Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў
Дата нараджэння 7 лютага 1960(1960-02-07) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў (нар. 7 лютага 1960, Мінск) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ у 1984 г. Навучаўся ў 1987—1990 гадах у аспірантуры пры Інстытуце археалогіі АН СССР. У 1991 г. абараніў дысертацыю кандыдата гісторычных навук па тэме «Беларускае Панямонне ў раннім жалезным веку (1 тыс. да н.э. — 5 ст.н.э.)» (навуковы кіраўнік — В. В. Сядоў).

З 1980 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2001 г. — прысвоена вучонае званне дацэнт. У 2006—2013 гг. — знаходзіўся на пасадзе загадчыка аддзела; 2013—2016 гг. — загадчык аддзела першабытнай археалогіі, 2016—2019 гг. — загадчык аддзела археалогii першабытнага грамадства, з 10 чэрвеня 2019 г. — старшы навуковы супрацоўнік таго ж аддзела.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы паходжання беларускага этнасу, этнакультурныя працэсы ў жалезным веку і раннім сярэднявеччы. Праводзіў раскопкі помнікаў жалезнага веку і сярэднявечча. Выконвае працы па гаспадарчых дамовах.

Аўтар 85 навуковых выданняў (у тым ліку 3 манаграфіі, 7 раздзелаў у каллектыўных працах).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]