Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў
Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 2009 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў (18 чэрвеня 1934, в. Лебядзёўка, Слаўгарадскага раёна, Магілёўскай вобласці — 13 мая 2009, Магілёў) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Заслужаны будаўнік БССР (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1951 годзе скончыў школу ФЗН № 20 г. Магілёва. З 1951 года па 1953 год працаваў муляром будтрэста № 11 у Магілёве. У 1953—1956 гадах служыў у арміі. З лютага 1957 года брыгадзір комплекснай брыгады муляроў БУ-59 будтрэста № 12 г. Магілёва. У 1973 годзе скончыў будаўнічы тэхнікум у г. Магілёве.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970, 1977—1979), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975, 1980—1985), членам Магілёўскага абкама КПБ, членам парткама будтрэста № 12, членам групы народнага кантролю БУ-59.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» і Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 29 лістапада 1978 года[1].
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Будаўнікі Беларусі