Аляксандр Пятровіч Авечкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Пятровіч Авечкін
Дата нараджэння 8 верасня 1926(1926-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1998(1998-06-19) (71 год)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі

Аляксандр Пятровіч Авечкін (8 верасня 1926, Пуціўль, Сумская вобласць, Украіна — 19 чэрвеня 1998, Віцебск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1986), заслужаны работнік прамысловасці БССР (1976). Лаўрэат прэміі Савета міністраў СССР (1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў на Віцебскім заводзе радыёдэталяў «Маналіт» з 1957 года: інжынер, начальнік лабараторыі, начальнік АТК, галоўны інжынер, з 1966 — дырэктар, у 1971—1987 гг. — Генеральны дырэктар Віцебскага вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Маналіт».

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены за вялікі асабісты ўклад у выкананне вытворчых заданняў 11-й пяцігодкі. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1987). На доме, дзе ён жыў (д. 1А, вул. Леніна), устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 264. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]