Аляксандр Сахачэўскі
Аляксандр Сахачэўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 мая 1843 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1923 (80 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Annie Francé-Harrar[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Узнагароды | |
![]() |
Алякса́ндр Сахачэ́ўскі, сапраўднае імя Лейб Сондэр (3 мая 1843, мястэчка Ілаў, Сахачэўскі павет, Мазавецкае ваяводства, Царства Польскае — 15 чэрвеня 1923, Бідэрмансдорф каля Вены) — польскі мастак яўрэйскага паходжання, прадстаўнік «рамантызму».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Варшаўскай школе рабінаў. З 1860 года ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве пад кіраўніцтвам прафесара Юзафа Зімлера. Быў арыштаваны восенню 1862 года на хвалі арыштаў пасля замаху на Аляксандра Веляпольскага, быў вязнем Варшаўскай цытадэлі. Быў асуджаны пасля выбуху паўстання 1863—1864 гадоў на 20 гадоў катаргі ў Сібіры. Пасля вяртання з ссылкі царскі ўрад забараніў яму вярнуцца ў Царства Польскае, ён быў вымушаны пасяліцца ў Львове. Пазней жыў у Мюнхене і Бруселі, дзе стварыў цыкл дакументальных малюнкаў, сведчанняў аб дэпартацыі паўстанцаў на месца адбыцця пакарання, побыт катаржан. Сярод самых вядомых — Развітанне з Еўропай (1894). Малюнак мае сімвалічнае значэнне, ушаноўвае памяць шэрагу вядомых рэпрасаваных паўстанцаў, у тым ліку і самога сябе — мужчына, які паклаў руку на слуп. З 1903 жыў у Вене.
У 1913 годзе падчас святкавання 50-гадовай гадавіны паўстання 1863—1864 гадоў выставіў свае працы ў Львоўскай гарадскай адміністрацыі. Выстава выклікала сенсацыю ў публікі. Мастак пагадзіўся перадаць свае працы Львоўскай гарадскай адміністрацыі ў абмен на пажыццёвую рэнту.
У 1956 годзе Міністэрства культуры СССР перадала Польшчы калекцыю прац Аляксандра Сахачэўскага. На сотую гадавіну пачатку паўстання 1863—1864 гадоў (1963) калекцыя была выстаўлена ў музеі X павільёна Варшаўскай цытадэлі (у пастаяннай экспазіцыі).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Helena Boczek: Aleksander Sochaczewski 1843—1923 — malarz syberyjskiej katorgi : życie, twórczość i dzieje kolekcji. Beata Meller. Warszawa: Muzeum Historyczne m. st. Warszawy : Muzeum Niepodległości, 1993. — ISBN 83-900-7271-8. — 119 s.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Сахачэўскі
- Magdalena Szczęsny-Mrówczyńska Мастацкі дзённік Аляксандра Сахачэўскага
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1843 годзе
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў зямлі Ніжняя Аўстрыя
- Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Польшчы
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
- Рэпрэсаваныя
- Высланыя ў Сібір