Аляксандр Ступнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Ступнікаў
Род дзейнасці журналіст
Месца працы
Альма-матар

Аляксандр Ступнікаў — беларускі журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ[1], пасля чаго працаваў у розных рэгіёнах Савецкага Саюза. У 1985 годзе эміграваў з СССР, жыў у ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраілі, дзе працаваў у рускамоўных СМІ[1]. У 1990-х гг. вярнуўся ў Беларусь у якасці шэфа бюро тэлеканала НТВ у Беларусі і Польшчы. У 1997 годзе Ступнікаў быў дэпартаваны з краіны за крытычныя рэпартажы пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Пасля 1997 года Ступнікаў некалькі гадоў працаваў карэспандэнтам НТВ на Блізкім Усходзе, у 2004 г. — вярнуўся ў Беларусь[2]

Аляксандр Ступнікаў — лаўрэат прэміі ПЭН-клубаў Швецыі, Расіі і Беларусі ў намінацыі «За грамадзянскую мужнасць і прафесіяналізм». Аўтар шэрагу дакументальна-публіцыстычных фільмаў, у тым ліку фільмаў аб яўрэйскім партызанскім руху ў Беларусі і іншых краінах Еўропы, а таксама некалькіх паэтычных зборнікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]