Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 24 верасня 1964(1964-09-24) (54 гады)

Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч (нар. 24 верасня 1964, р.п. Рэчыца, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут, інжынер-механік.

Працаваў старшым дыспетчарам аўтатранспарту Столінскай райсельгастэхнікі; загадчыкам абменным пунктам адкрытага акцыянернага таварыства «Столінскае райагразабеспячэнне»; начальнікам перасоўнай механізаванай калоны адкрытага акцыянернага таварыства «Столінрайаграсэрвіс»; начальнікам філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Столінскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 141.

Выбіраўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага скліканняў.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае трох дачок.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]