Рэчыца (Столінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рабочы пасёлак
Рэчыца
Стары дом, Рэчыца, Столінскі раён.jpg
Стары дом
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Рабочы пасёлак з
Насельніцтва
6 067 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовыя індэксы
225502, 225520
Аўтамабільны код
1
Рэчыца на карце Беларусі ±
Рэчыца (Столінскі раён) (Беларусь)
Рэчыца (Столінскі раён)
Рэчыца (Столінскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Рэчыца (Столінскі раён)

Рэ́чыца[2] (трансліт.: Rečyca, руск.: Речица) — рабочы пасёлак у Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, чыгуначная станцыя на лініі ЛунінецСарны (Украіна), на аўтадарозе Столін—Сарны. За 7 км на поўдзень ад Століна, за 238 км ад Брэста. Насельніцтва 6 067 чал. (2017)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVI ст. навакольнымі землямі валодалі Саламярэцкія, на пачатку XVIII ст. — Вішнявецкія, пасля Столін і Рэчыца ва ўладанні Каранеўскіх.

У 2-й палове XVIII ст. Ганна Каранеўская (пам. 1815) выйшла замуж за Аляксандра Пацея герба «Вага», маёнткі Столін і Рэчыца былі яе пасагам. Іх дачка Ідалія Пацей выйшла замуж за Адама Перасвет-Солтана (1792—1863), яе пасагам таксама былі Столін і Рэчыца. Адам Солтан падзяліў маёмасць паміж дзецьмі — Столін атрымаў сын Аляксандр; Рэчыцу дачка Марыя, жонка графа Альфонса Серакоўскага.

У 19 ст. вёска Столінскай воласці Пінскага павета. Пасля будаўніцтва чыгункі Лунінец—Роўна (1885) каля вёскі пабудавана станцыя Гарынь.

Ад Серакоўскіх Рэчыца перайшла зноў да Солтанаў, уладальніку Століна Аляксандру. Яго дачка Стэфанія (пам. 1936) выйшла замуж за Уладзіміра дэ Вірыёна герба «Ляліва», а Рэчыца была яе пасагам, яшчэ частку Рэчыцы Вірыён выкупіў у свайго швагра і стаў адзіным гаспадаром маёнтка.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Столінскім павеце Палескага ваяводства[4]. Апошнім гаспадаром Рэчыцы была ўнучка Стэфаніі, жонка Яна Кулакоўскага.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Столінскім раёне Пінскай, з 1954 г. Брэсцкай вобласці. З 6 ліпеня 1960 г. — рабочы пасёлак.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Рэчыцкі палац[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны на мяжы XIX і XX ст. Уладзімірам дэ Вірыён. Мураваны 2-павярховы будынак прамавугольнага плану, цэнтр галоўнага фасада вылучаны невялікім порцікам з дзвюма парамі мураваных калон. Накрыты невысокім гладкім чатырохсхільным дахам. Вакол палаца быў закладзены пейзажны парк.[5]

Будынак быў моцна пашкоджаны падчас бамбардзіровак чэрвеня 1941 года. Разабраны мясцовымі жыхарамі да 1970-х гадоў. Станам на 2016 год парк цалкам забудаваны, захаваліся толькі адзінкавыя дрэвы.[5]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 — 332 жыхары, 31 двор[4]
  • 1921 — 948 жыхароў[4]
  • 2000 — 6,8 тыс. чал.[4]
  • 2006 — 6,6 тыс. чал.
  • 2008 — 6,7 тыс. чал.
  • 2016 — 6 096 чал.[1]
  • 2017 — 6 067 чал.[3]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

ААТ «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» (245 супрацоўнікаў), ААТ «Гарынскі агракамбінат» (226 супрацоўнікаў), ААТ «Столінрайаграсервіс» (118), РВУ «Столінрайгаз» (134), Столінрайпалівазбыт (38), асфальтавы завод Столінскай ДБПМК-32 (21), раствора-бетонны вузел ПМК-24 (34), майстарскі ўчастак Столінскай ЖКГ (143), чыгуначная станцыя Гарынь (70).

Сацыяльная і культурная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дзве сярэднія школы, два яслі-сады, сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым прытулкам, музычная школа, музей народнай славы. Працуе два паштовых аддзяленні, урачэбная амбулаторыя, аптэка і лазня.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рачы́ца
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002.
  5. 5,0 5,1 Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]