Аляксандр Сяргеевіч Лабко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Сяргеевіч Лабко
Дата нараджэння 13 сакавіка 1959(1959-03-13) (62 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар (2009)
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Сяргеевіч Лабко (нар. 13 сакавіка 1959, г. Мінск, БССР, СССР) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лабко Аляксандр Сяргеевіч нарадзіўся 13 сакавіка 1959 года ў Мінску. У 1981 годзе скончыў з адзнакай фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1981 г. — інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік галіновай НІЛ магнітнай і гама-рэзананснай спектраскапіі, а з 1985 г. — малодшы навуковы супрацоўнік НІЛ ядзернай оптыкі пры кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта; адначасова выкладаў на кафедры медыцынскай фізікі Мінскага медыцынскага інстытута(1982—1986 гг.). З 1986 года Лабко Аляксандр Сяргеевіч — навуковы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1994 года — вучоны сакратар, а з 2000 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ. У 1992 годзе Лабко А. С. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «01.04.16 — фізіка атамнага ядра і элементарных часціц». З 2009 года працуе па сумяшчальніцтву на пасадзе прафесара на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Cфера навуковых цікаўнасцей Аляксандра Сяргеевіча: выпраменьванне заражаных часціц, якія рухаюцца ў перыядычных структурах, дэтэктаванне іанізуючых выпраменьванняў, навуковае прыборабудаванне. Лабко А. С. — удзельнік эксперыментаў па вывучэнні параметрычнага рэнтгенаўскага выпраменьвання зараджаных часціц у крышталях, у тым ліку прыярытэтных у свеце — па выяўленні выпраменьвання ад пратонаў і выпраменьвання ў рэжыме шматхвалявай генерацыі. Удзельнічаў у выкананні навуковых праектаў дзяржаўных праграм Рэспублікі Беларусь, Фонду фундаментальных даследаванняў і MNTC. Мае вопыт міжнароднай навуковай дзейнасці ў рамках міжнародных калабарацый CMS (ЦЕРН, Швейцарыя) і BTeV (Фермілаб, ЗША), працаваў у працяглых навуковых камандзіроўках ў Рымскім універсітэце Ла Сапіенца. Лабко Аляксандр Сяргеевіч — член Савета па абароне дысертацый Д 01.05.02 пры Інстытуце фізікі ім. Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, член Экспертнага савета ВАК РБ.

Ганаровыя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Afanasenko V.P., Baryshevsky V.G., Gradovsky O.T., Zuevsky R.F., Livshits M.G., Lobko A.S., Moroz V.I., Panov V.V., Polikarpov I.V., Safronov P.F., Shvarkov D.S., Yurtsev A.O. Detection of parametric x-ray radiation of a GaAs monocrystal // Phys. Lett. A 141 (5-6) (1989) P. 311—313.
  2. Аfanasenko V.P., Baryshevsky V.G., Zuevsky R.F., Lobko A.S., Moskatelnikov A.A., Nurushev S.B., Panov V.V., Potsilujko V.P., Rykalin V.V., Skorokhod S.V., Shvarkov D.S. Detection of proton parametric X-ray radiation in silicon // Phys. Lett. A. 170 (1992) P. 315—318.
  3. Afanasenko V.P., Baryshevsky V.G., Lobko A.S., Panov V.V., Zuevsky R.F. Experimental study of the influence of multiple scattering on the parametric X-rays characteristics // Nucl. Instr. Meth. A 334 (1993) P. 631—637.
  4. Лобко А. С. Экспериментальные исследования параметрического рентгеновского излучения // Мн.: БГУ, 2006. — 210 °C.
  5. Baryshevsky V.G., Batrakov K.G., Feranchuk I.D. et al. Experimental observation of frequency tuning of X-ray radiation from nonrelativistic electrons in crystals // Physics Letters A 363 (2007) P. 448—452.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.