Аляксандр Уладзіміравіч Французаў
| Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Французаў | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
19 мая 2004[1] (21 год) |
||||||
| Грамадзянства |
|
||||||
| Рост | 179 см | ||||||
| Вага | 67 кг[2] | ||||||
| Пазіцыя | нападнік | ||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||
| Клуб |
|
||||||
| Нумар | 89 | ||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Аляксандр Французаў (нар. 19 мая 2004, Полацк) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Чартанава» з Масквы.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у Полацкай ДЮСШ, а ў юнацкім узросце далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 20 сакавіка 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (3:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе.
У чэрвені 2023 года быў адпраўлены ў дубль за адмову падаўжыць кантракт з клубам[3], а ў верасні 2023 года пакінуў БАТЭ і стаў трэніравацца з маскоўскім «Чартанавым», з якім неўзабаве падпісаў пагадненне[4].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2020 | дубль | БАТЭ | 9 | 0 | |
| 2021 | дубль | БАТЭ | 29 | 16 | |
| 2022 | Д1 | БАТЭ | 4 | 0 | |
| 2023 (1) | Д1 | БАТЭ | 6 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Aleksandr Frantsuzov // Transfermarkt — 2000.
- ↑ https://fcbate.by/team/duplicate/65
- ↑ Пресс-служба БАТЭ объяснила перевод Французова в дубль (руск.). football.by (26 чэрвеня 2023). Праверана 9 кастрычніка 2023.
- ↑ Экс-нападающий БАТЭ подписал контракт с клубом российского Д3 (руск.). football.by (29 верасня 2023). Праверана 9 кастрычніка 2023.