Аляксандр Эдуардавіч Зубкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Зубкоўскі
Поўнае імя Аляксандр Эдуардавіч Зубкоўскі
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1962(1962-06-03) (61 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1984—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Прамень (Мінск)
1992 Беларусь Прамень (Мінск) 14 (3)
1992 Беларусь Беларусь (Мар’іна Горка) 11 (1)
1993 Беларусь Станкабудаўнік (Смаргонь) 7 (1)
1993—1995 Беларусь Сантанас (Самахвалавічы) 34 (10)
1995 Расія Рыбак (Старадубскае) 5 (4)
1996 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 23 (7)
1997 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Аляксандр Зубкоўскі (нар. 3 чэрвеня 1962, Мінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Пасля завяршэння кар’еры працаваў некаторы час спартыўным дырэктарам БАТЭ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец сталічнай футбольнай школы моладзі (ФШМ). Пасля яе завяршэння ўваходзіў у склад зборнай БССР — «Працоўныя рэзервы». Вялікую частку сваёй кар’еры правёў у сталічным «Промні», які выступаў у чэмпіянаце БССР сярод працоўных калектываў. Пасля здабыцця краіны суверэнітэту гуляў у мар’інагорскай «Беларусі», смаргонскім «Станкабудаўніку», самахвалавіцкім «Сантанасе». У сярэдзіне 1990-х гадоў адправіўся на Сахалін. Пасля вяртання з далёкаўсходняга турнэ атрымаў прапанову пра пераход у новаствораны барысаўскі БАТЭ.

28 красавіка 1996 года ў Ваўкавыску падчас дэбютнага матча БАТЭ ў чэмпіянаце краіны супраць мясцовай «Змены-01» Зубкоўскі ўвайшоў у гісторыю, як аўтар першага афіцыйнага гола. Завяршыў кар’еру ў 1997 годзе ў складзе «Змены-БАТЭ».

Пасля завяршэння кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

З 1998 па 2004 года працаваў у БАТЭ адміністратарам, пазней начальнікам каманды. У 2005 годзе перайшоў на працу ў МТЗ-РІПА, дзе сумяшчаў пасады намесніка дырэктара клуба і начальніка каманды. У студзені 2009 года стаў спартыўным дырэктарам БАТЭ[1], працаваў на гэтай пасадзе да сакавіка 2012 года[2]. Пазней быў спартыўным дырэктарам у мінскім «Тарпеда».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]